Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка страница 7

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

і іспанкай.

      Доктар задаволена прагаварыў:

      – А вось і наш Уладзімір Уладзіміравіч. Знаёмцеся, гэта мой персанальны госць Антон Валер’евіч Вітушынскі. Ён нейкі час будзе жыць у нас. Сядайце за стол, нешта мы і так прыпазніліся сёння.

      – Ну што ты зноў мяне ганяеш? Нібыта я вінаватая ва ўсім… – Алена цяжка ўздыхнула і з немай мальбой паглядзела на Антона. Яму падалося, што ў дзявочых вачах бліснулі слёзы незаслужанай крыўды.

      Тым часам Вітушынскі з Шумскім паціснулі адзін аднаму рукі і прадставіліся. Антон звярнуў увагу на дзіўнаваты акцэнт у гаворцы новапрыбылага: ён гаварыў, заўважна расцягваючы свісцячыя. З-з-з, с-с-с, ц-с-с – загулі ў паветры пагрозлівыя авадні.

      – Паслухайце, тут такі артыкул ёсць. Магчыма, Аленачка, гэта якраз пра твайго падазронага бадзягу: «Учора каля рынку затрымалі падазронага чалавека. Пры спробе затрымання ён пачаў страляць. Паказаўшы ўзор мужнасці, супрацоўнікі Аршанскага акруговага аддзелу міліцыі В. і М. затрымалі злачынцу. Ім выявіўся вядомы палітычны бандыт Гозіюш, вядомы таксама як атаман Вецер. Апошнія месяцы менаві та яго банда ўчыніла дзёрзкі напад на валасное праўленне ў Пугляях, дзе скрала валасную касу. Мяркуецца, што Гозіюша бліжэйшым часам адправяць у Менск, дзе расследаваннем поўнага спісу яго чорных злачынстваў зоймуцца жалезныя рыцары АДПУ». Бачыш, Леначка, можаш цяпер не баяцца нічога. Будзем абедаць?

      – Ой, не кажы! Жахі якія! – Алена зазірнула брату праз плячо. – А вось тут бачыш, што пішуць: «У вёсцы Браздзечына невядомыя бандыты напалі на мясцовага сялькора і актывіста Паўла Верасніцына. Яго моцна збілі на ва чах сям’і, прыгаворваючы, што цяпер сялькор павінен пісаць пра Саветы без камуністаў. Верасніцын патрапіў у больніцу. Супрацоўнікі акруговайміліцыі падазраюць, штона яго напала банда Моніча». А ты кажаш – не баяцца…

      На абед падалі мяса па-французску, гарнірам да яго была фасоля, перамяшаная з смажанай цыбуляй ды маслам. Размова, аднак, не клеілася. Шумскі сказаў, што з самага ранку нядобра пачуваецца і зусім не мае апетыту. Ад прапанаванай Скарынам чаркі аперытыву для апетыту адмовіўся.

      Неўпрыкмет за сталом размова пайшла пра старажытнасці. Завёў гаворку Скарына, спытаўшыся ў Вітушынскага, ці знайшоў той што-небудзь цікавае ў бібліятэцы.

      – Вельмі багатая і разнастайная калекцыя кніг, – зазначыў Антон. – У мяне склалася ўражанне, што іх падбіралі не адно пакаленне. Верагодна, нават не два і не тры.

      – Так, у нас у сям’і даўняя любоў да кнігі. Як юдэі называюць сябе народам Кнігі, так мы можам назваць сябе родам Кнігі.

      Скарына крывавата пасміхнуўся. Вочы ягоныя, аднак, заставаліся сур’ёзнымі і засяроджанымі. Пацягнуўшы з сподка карнішон, ён казаў далей:

      – Зрэшты, калі працягваць нашую ранішнюю гаворку, то варта зазначыць, што без Еўропы, без немцаў не было б не толькі нашага роду Кнігі. Не было б значна большага – славянскага кнігадруку.

      – Гэта

Скачать книгу