Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка страница 8

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

пакуль што ён не мог знайсці ў вычварнай логіцы Скарыны слабога месца. А так хацелася знайсці – і ўдарыць. З усяе моцы. Самымі забойчымі аргументамі.

      – Ну вось, пра жанчыну ніхто і не думае: завялі сваю катрынку пра навуку ды вынаходствы, – Алена спрабавала ўвязацца ў размову. – Ясна, што ў нас шмат чужога, прывезенага. Нават мяса, і тое гатуецца па-французску!

      Тым часам Скарына, не зважаючы на сестрыны словы, працягваў:

      – Вось і атрымліваецца, што без замежных уплываў мы самі па сабе нічога не можам паказаць. Няма ў нас нічога свайго.

      Вітушынскі, які спярша хацеў падтрымаць Алену якім-небудзь жартам, ад доктаравых словаў завёўся і адказваў ужо яму, абмінаючы ўвагай дзявочую рэпліку:

      – Але ў такім разе мала хто можа паказаць нешта сваё: французы пазычалі ідэі ў італьянцаў, немцы – у ангельцаў. Чаго варты быў бы французскі Рэнесанс без італьянскага? Ці быў бы магчымы нямецкі пратэстантызм без таго выпадку, калі брытанскі кароль абвясціў сябе кіраўніком англіканскай царквы?

      – Дык і я ж пра тое вяду гаворку, – Скарыну відавочна забаўляла тэма. – Мы не можам разглядаць нашую гісторыю ў адрыве ад еўрапейскай – ад яе ўплываў, ад яе падзеяў.

      Антон набычыўся і прывёў аргумент, які падаваўся яму важкім і неаспрэчным:

      – Аднак жа не варта механічна пераносіць на нас іх падзеі. Напрыклад, рэлігійныя войны, якія скаланалі Еўропу, нас не закранулі. Не было ж у нас такой Баўтрамеевай начы, падчас якой у Парыжы кроў залівала вуліцы!

      – Ці дакладна вы гэта ведаеце? А калі я дакажу вам іншае? – з твару доктара не сыходзіла скептычная самаўпэўненая ўсмешка. – Гісторыю пра Язафата Кунцэвіча ведаеце? Яго ж проста не пускалі ў гарады: у Магілёве і Воршы з гарматаў стралялі, каб не заехаў уніяцкі казаннік у горад. І што гэта, на вашу думку, калі не рэлігійная вайна? А такіх прыкладаў безліч. Кунцэвіч – хіба што самы вядомы і самы вымоўны. Былі ж яшчэ і выгнанні з цэркваў, смяротныя бойкі паміж уніятамі й праваслаўнымі. Вы мне скажаце пра дыспуты. Канечне, было і такое. Але хіба не тое ж самае – з дыспутамі і адначаснымі крывавымі закалотамі – дзеялася ва ўсёй Еўропе? Магу вам нагадаць толькі, што забойства Кунцэвіча – гэта гадоў праз сорак пасля Баўтрамеевай начы і гадоў за дваццаць да аблогі Ля-Рашэлі. Немцы гэтым часам рэжуць адзін аднаго ў Трыццацігадовай вайне, у ангельцаў выспявае антыманархічная рэвалюцыя…

      Задаволены сваімі аргументамі, Скарына адкінуўся на спінку крэсла.

      – Але цяпер жа ў нас не так, як у Еўропе, – Вітушынскаму ўсё ж карцела настаяць на сваім.

      – Чаму вы так упэўнены ў гэтым? – Скарыну, здаецца, нават здзівіў факт, што нехта імкнецца аспрэчыць ягоныя тэзісы. Ён выцер насоўкай лоб і працягваў: – Мы цяпер жывём паводле дактрыны Карла Маркса, народжанай у Нямеччыне. Канцэпцыі, на якіх спрабуюць збудаваць сваю дзяржаву тыя ж чэхі, палякі ці балгары, – таксама карэняцца ў Заходняй Еўропе: ідэя нацыянальнай дзяржавы прыйшла

Скачать книгу