Ген зямлі. Аліна Длатоўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ген зямлі - Аліна Длатоўская страница 2

Ген зямлі - Аліна Длатоўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

цікавенькага і наткнуўся на стары CD-дыск. Аказалася, Вользе яго ў маладосці падарыў адзін залётнік, аднак маці дыск так і не паслухала. Чаму толькі не выкінула? Данік з цяжкасцю знайшоў CD-ROM, які б круціў дыск, ды пачуў рок-спевы часоў росквіту беларускага нацыяналізму. Здзівіўся і амаль нічога не зразумеў, і ўсё ж даслухаў да канца. А на наступны дзень захварэў. Беларуская мова апанавала яго, нібы нейкі вірус. Праз тыдзень ён на гэтай мове размаўляў. І не мог нічога з сабой зрабіць, не мог спыніцца. Нягледзячы на штодзённыя скандалы дома. Усе спробы размаўляць па-руску скончваліся жудасным міксам, здзекам з абедзвюх моў і галаўным болем.

      А потым з’явілася нешта яшчэ.

* * *

      Эдуард Львовіч любіў тую частку сваёй працы, якую ганарліва называў даследаваннем. Ён браўся за справу, нават калі шанец на поспех быў зусім невялікі. Ён правяраў самыя вар’яцкія чуткі, наведваўся ў самыя бязглуздыя месцы. І знаходзіў.

      Асабліва Эдуард Львовіч любіў, калі сярод бруду закінутых рэчаў і пылу архіўных дакументаў знаходзіліся сапраўдныя дыяманты. Рэчы, небяспечныя настолькі, што аднаго іх з’яўлення ў грамадстве хапіла б для істотных зменаў. Рэчы, небяспечныя адным сваім існаваннем. Эдуард Львовіч не знішчаў такія знаходкі. Ён іх збіраў.

      Сёння ён трымаў адну такую рэч у руках. І яму карцела ў гэтым упэўніцца. На гадзінніку без пяці шэсць, а гэта вызначала, што большасці супрацоўнікаў Лабараторыі ўжо не было на працоўных месцах. Яму і не падыходзiў любы супрацоўнік. Яму патрэбны быў Данік.

      Юнак ужо выключаў камп’ютар ды прыбіраў стол.

      – Торопишься?

      На твары хлапца адлюстраваўся сумнеў. Ён, відаць, кудысьці сапраўды спяшаўся, але не наважыўся сказаць пра тое хроснаму. Мужчына працягнуў яму чорную тэчку.

      – Прости, что задерживаю. Мне нужен анализ. Сегодня.

      Сейчас.

      Даніл пакорліва ўздыхнуў. Састарэлыя жаўтаватыя аркушы былі спісаныя роўным, дробным почыркам. Пагартаў.

      Прачытаў услых:

      – А ты адкуль? Я ― палачанін. То вы што, калі Іван Крывавы падышоў пад муры…[1]

      Перапыніўся, цікаўна зірнуў на кіраўніка.

      – Что это?

      – Рукопись, очевидно, ― разкавата адказаў мужчына. ― Мне необходимо знать, оригинальная ли она. Срочно.

      Данік паціснуў плячыма і паклаў далоні на старонкі.

      Праз акно, завешанае тонкімі фіранкамі, падалі цьмяныя промні. Ішоў дождж і адначасова з гэтым праз хмары прабівалася сонца, як часта бывала ў жніўні.

      За сталом ля акна сядзеў цёмнавалосы мужчына год трыццаці. Рукавы белай адпрасаванай кашулі закатаныя.

      На стале нічога, акрамя аркушаў, спісаных тымі самымі акуратнымі літарамі. У аркушах амаль ніводнага выпраўлення. Мужчына задумліва варушыў вуснамі, нібы падбіраў лепшыя выразы. Раптам нахіліў галаву, прымружыў вочы, разглядаючы промні на паперы. Слаба ўсміхнуўся.

      Шэптам

Скачать книгу


<p>1</p>

Уладзімір Караткевіч «Ладдзя Роспачы».