Ген зямлі. Аліна Длатоўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ген зямлі - Аліна Длатоўская страница 4

Ген зямлі - Аліна Длатоўская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

что пишет: «На момант спынілася размова, а пазней памалу перайшла на знамянітую полацкую бібліятэку, якой, здабываючы Полацак у 1572 годзе, шукаў Іван Грозны і не знайшоў… Усе аднагалосна ўтрымлівалі, што бібліятэка гэта была тады добра схавана і сягоння ёсць недзе ў падземных полацкіх лёхах… Стары чыноўнік вылічаў, якія кнігі маюцца ў захаванай бібліятэцы. А найперш ёсць там, ― казаў ён, ― летапіс Полацкага княства, пісаная рукой св. Еўфрасініі, праўдзівы экзэмпляр “Повесці врэменных лет”, бо дахаваўшыяся да нашых дзён копіі пераблутаны і далёкі ад арыгінала…»[3] Я понимаю, конечно, что это художественная литература, но не сам же он до этого додумался… Значит, ходили легенды?

      Сябар у майтках ды расхрыстанай вайсковай кашулі, які слухаў яго, не адрываючыся ад стралялкі ў камп’ютары, фыркнуў, зірнуў, як на вар’ята.

      – Чё это ты читаешь?

      – Некто Вацлав Ластовский. «Лабиринты».

      – И где ты это взял?

      – Не поверишь. Стащил из библиотеки, которую вчера разбирали.

      Выраз твару сябра змяніўся з пагардлівага да недаверлівага.

      – Да ну, ты гонишь. Ты ж такой ботан-паинька, Эдик. Где взял?

      Ён падхапіўся і адным грубым рухам выцягнуў кнігу з рук у Эдуарда. Той толькі акуратна паправіў акуляры. Сябар прагартаў кнігу, патрос, нарэшце разгарнуў першую старонку:

      – Библиотека номер пять города Полоцка… Да ты обалдел! Тебя ж отсюда выкинут к чертям собачим, стажёр!

      Эдуард Львовіч узняўся і мякка выцягнуў кнігу з рук сябра.

      – Во-первых, Игорёша, я не Эдик, а Эдуард. В крайнем случае Эд. Во-вторых, я не ботан и не паинька, я тот, кем мне выгодно быть. В-третьих, я отсюда не вылечу. Потому что никто не узнает. Потому что ты меня не сдашь.

      Ігар зноў пагардліва скрывіўся і сеў за стралялку.

      – Иди ты в жопу, Эд. Я и не собирался тебя сдавать. Просто непонятно, зачем ты такой фигнёй страдаешь.

      – Чтобы понимать, с чем мы имеем дело…

      – Угу. Скажи ещё, что где-нибудь под Полоцком реально существуют лабиринты с библиотеками. Ботан.

      Эдуард моўчкі глядзеў, як сябар без разбору валіць уяўных праціўнікаў, ды задумліва шчоўкаў алоўкам.

      Алесь Савіцкі

      Бом. Бом. Бом. Глухія металічныя ўдары гулам аддаваліся ў галаве. Некалькі разоў за ноч ён узнімаўся і ішоў на кухню ― мацней закруціць кран. Са здзіўленнем бачыў, што нічога нідзе не капае, і вяртаўся ў ложак. Мабыць, тое ў суседзяў? Надта гучна. Мабыць, гэта чыйсьці гадзіннік адбівае дванаццаць? Дваццаць чатыры. Сорак восем. Мабыць, гэта ўсяго толькі ў галаве?

      Бом. Бом. Бом. Быццам яго клічуць кудысьці. Быццам нешта павінна адбыцца. А пятай раніцы ён не вытрываў і ўзняўся. Усё роўна сёння яму не паспаць. Расхінуў фіранкі. Вялікія сакавіцкія кроплі бязлітасна лупілі па жалезным карнізе. Бом. Бом.

      Ён стрымана ўсміхнуўся. Калі ўвесь час у напружанні, калі паўсюль бачыш пагрозу, раней ці пазней нават дождж стане тваім ворагам. Ён стомлена выдыхнуў і скіраваўся да ложка. Цяпер, калі ён ведае, што гэта,

Скачать книгу


<p>3</p>

Вацлаў Ластоўскі «Лабірынты».