Русалкі клічуць. Зараслава Камінская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Русалкі клічуць - Зараслава Камінская страница 5

Русалкі клічуць - Зараслава Камінская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

не ведала. Але, пэўна, яны не хадзілі плаваць па начах.

      Толькі падняла накрыўку, як адчыніліся дзверы:

      – Ты чула, што ў нас новы аграном? Прымаў ад мяне сёння справаздачу, дужа хваліў.

      Апусціла накрыўку. Гэта Ядзя, а яе запрашаць да стала няма жадання.

      – Не, не чула, увесь дзень была на далёкім полі.

      Ядзя паглядзела на Марыліны брудныя пазногці:

      – То ты прыбралася б, буду цябе знаёміць. І дзверы зачыніліся.

      А Марылі нешта падказала, што пазнаёміцца з новым аграномам яна ўжо паспела.

* * *

      Пасля вячэры святла за вокнамі засталося зусім крыху, на донцы, быццам і яго нехта з’еў ці дапіў.

      Было ціха-ціха: хата невялікая, маўклівая. Каты ў ёй не прыжываліся – жанчыны шапталі, што гэта прыкмета ці то шкоды на самой хаце, ці таго, што Марыля сурочаная. А ёй здавалася, што ўсе чары тут павінны быць вынішчаныя: згарэлі ў вайну. Полымя ж чысціць. Ці наадварот, то было д’яблава полымя?

      Схамянулася, штозгадала на ноч. Хаця і не верыла, а схамянулася. І да вайны, і пасля, тут чысціла не толькі полымя, але і людзі. Замянялі невядомае на вядомае, веру – на навуку, святыя кнігі – на падручнікі, малітвы – на цытаты са з’ездаў, што гучалі з радыёрэпрадуктара.

      І вытаптанае яно, і соллю пасыпанае, але вось, прарастае. І да Альжбэты ходзяць. Носяць. Просяць.

      Дома ціха-ціха. Гукнула:

      – Га!

      Ніхто не азваўся. Зусім адна.

      Узяла апошнія бульбіны і пабегла ў суседнюю хату, каб зазірнуць у сваю будучыню: там жыла бабка Тоня, гадоў ці не на семдзесят старэйшая за Марылю. Таксама адна.

      Тоня сядзела на лаве на дварэ і глядзела на неба. Марыля павіталася і села побач, паклала бульбіны ў яе цёплыя шурпатыя далоні, нібыта вярнула іх у зямлю.

      – Марылечка мая прыйшла, дзетухна. Напрацавалася?

      То адпачывай, маленькая. Што табе расказаць?

      – Пра русалак.

      – Іх да першай вайны многа ў нас было. Бо як русалкамі робяцца? Жыве дзяўчыначка, маецца, ніхто яе не шкадуе, ніхто пра яе не клапоціцца, адна, як поўня ў небе. Усе па хатах, а ў яе няма хаты, усе па сем’ях, а ёй і месца няма. І шчасцейка няма, адны слёзкі. І вось пачынае яна тады чуць, быццам яе нехта кліча.

      – Як кліча? – гэтую гісторыю Марыля слухала які раз, але пыталася заўжды, адно і тое самае, бы дадавала свае словы да песні.

      – А так: «Сястрычка, хадзі да нас, хадзі, міленькая». У іх жа там ні горачка няма, ні крыўды – якая крыўда сярод сваіх? Усё справядліва, і нічога не хочацца – спакойна табе і вольна. А тут і гвалт, і голад. І людзі злыя, а там – добрыя. Калі тут са свету зжываюць, то на той свет і трэба ісці.

      Сярод русалак сястра мая. Маці казала, што гэта яны яе паклікалі. Я была яшчэ маленькая, а сястра – ужо вялікая, у дзеўках доўга сядзела. І вось, паклікалі. Маці распавядала: там, на дне возера, такая самая вёска, што пад зямлю даўно правалілася, вадою яе заліло, вось і возера сталася. І туды мая сястра пайшла. Там і царква ёсць: па восені, калі вельмі ціха навокал, чутно, як званы звіняць, –

Скачать книгу