Русалкі клічуць. Зараслава Камінская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Русалкі клічуць - Зараслава Камінская страница 8

Русалкі клічуць - Зараслава Камінская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

прапанаваў правесці да вёскі.

      Ля першага калодзежа яна амаль наважылася спытаць, дзе яго пасялілі, але не паспела: ён развітаўся і накіраваўся да хаты старой Багданаўны, што каля клуба.

      Перад тым, як ісці ў калгас, Марыля занесла Тоні кашы. І старая, зазірнуўшы ёй у вочы і быццам бы нешта там убачыўшы, папярэдзіла:

      – Сёння Ілля – вялікае свята. Значыць яно, што лета скончылася. Пасля Іллі вада ў рэках стыне, купацца нельга. Досыць плаваць, Марылечка.

* * *

      Скончылася грэчка. Няма больш макаронаў, калісьці быў рыс, ды і яго няма. Ёсць аўсянка, але тое для раніцы. Няма сыру, тварагу няма, нават хлеба няма. Усё скончылася, але хутка пачнецца, бо хутка ў абедзвюх зарплата.

      У розныя часы розныя стравы, а вось адсутнасць ежы смакуе аднолькава.

      – Будзеш бульбу?

      Фатэлі перанеслі ў кухню, і зараз у іх можна залезці з нагамі і глядзець на газ пад рондалем і слухаць, як шыпіць вада.

      – А я ўсё чытаю, чытаю, як там жылі ў сорак дзявятым, – Наста гартала старыя газеты.

      Бульба варылася дзесяць хвілін, і заставалася яшчэ дзесяць да таго, як будзе гатовая. Тэрмін кожная з іх магла вызначыць і без гадзінніка: ці то дзякуючы досведу, назапашанаму ў генетычнай памяці, ці таму, што ў іх унутры «часікі цікаюць».

      – Пакуль чакаем, паслухай і ты пра сівую мінуўшчыну, – і Наста зачытала, імітуючы інтанацыю тэлевізійнай дыктаркі:

      «– З першых дзён пасля вызвалення мы ўзяліся наводзіць парадак на палях, пачалі аднаўляць правільныя севазвароты. У калгасе не было грамадскіх будынкаў, не было грамадскай жывёлы. Большасць калгаснікаў не мелі ў сваім карыстанні ні кароў, ні свіней, ні птушкі.

      Цяжкасці былі вялікія. Але пад кіраўніцтвам партыі і з дапамогай дзяржавы пераадолены. Ужо ў 1946 годзе мы поўнасцю асвоілі даваенную пасяўную плошчу, увялі правільны палявы севазварот і стварылі базу для развіцця іншых галін калгаснай гаспадаркі».

      – Усё адное і тое ж, – Наста выцягнула наступную газету з сярэдзіны стоса, бы карту з калоды. Нібыта гадала на лёс.

      Грымела і скакала ў рондалі бульба. Чакаць заставалася яшчэ сем хвілін.

      «Уважліва і ўсебакова абмяркоўвалі калгаснікі справаздачу сваіх экскурсантаў у перадавы калгас “Перамога”. “Мы былі ў іх на грамадскім дварэ перад выхадам людзей на працу. Ну, ведаеце, калі-б у нас так выходзілі на працу, то мы даўно-б расквіталіся з сенакашэннем. У іх-жа, як сонца ўзышло, адзін перад другім на працу спяшаюцца”.

      Голас калгасніцы Марыі Журык: “А ў нас чакаюць, пакуль не прыйдзе брыгадзір і не пастукае ў акно. Таму ў нас і працадзень нізкі”».

      – Чуеш, голас калгасніцы Марыі Журык. Яе няма, а голас застаўся.

      Пяць хвілін.

      «У заходніх абласцях праведзена велізарная работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод жанчын».

      Чатыры.

      «Калгасніца Фядора Шруб. Па яе прыкладу ўсе 42 жняі пачалі выконваць дзённыя заданні на 200–250 працэнтаў».

      Тры.

      «Агітатар

Скачать книгу