Русалкі клічуць. Зараслава Камінская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Русалкі клічуць - Зараслава Камінская страница 6

Русалкі клічуць - Зараслава Камінская Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

з люстэрка ў ванным пакоі: шкло зацягнута парай, ды праз яе ўсё роўна відаць каштанавыя валасы і цёмныя вочы. Пасля – пераходзіла да люстэрка ў калідоры: тут бачныя і маленькія зморшчынкі каля вачэй. Губы крыху падфарбаваць.

      Пасля – вітрына крамы, якую мінала штораніцы: там Наста адбівалася быццам у бруднай, глыбокай вадзе – шэрая постаць, рысы не разабраць.

      Пасля – адбітак у дзвярах аўтобуса: круглы твар, толькі на секунду, бо дзверы расчыняліся – адлюстраванне знікала.

      Пасля аўтобуса – шкло на прахадной: на ўвесь рост – красоўкі, джынсы, куртка. Пасля – дзверы ў будынак: прыгледзелася – валасы растрапаліся, паправіла.

      Наста сачыла за сабой, нібы шукала пацверджанне, што яна існуе: так яна выглядае зараз, вось гэта – яна. Апошняе адлюстраванне – у старым камп’ютары, чорна-белае: тут яна бачыла сябе ўжо тры гады.

      Наста: Я ўжо тры гады тут

      Ліза: Віншую. Сёння святкуем?

      Штораніцы Наста правальвалася ў працу, яку калодзеж, і там, у калодзежнай цемры, гублялася – пісала і рэдагавала, забыўшыся пра сябе, пра ежу і спатканні. І ніколі не адмаўлялася ад заданняў, прымала іх як выклік: сядзела вечарамі і на выходных, толькі каб справіцца на выдатна. Так, звычка засталася з універсітэта. Тады Юра жаліўся, што ўвесь яе час забірае вучоба і дзеля яго нічога не застаецца, а зараз ён жаліўся на Насціну газету.

      Ліза казала ёй, што гэтага ніхто не адзначыць – нікому тут не патрэбныя добры стыль, прыгожая мова. Але як жа інакш? Калі ёй даручылі, значыць, працу неабходна выканаць, і выканаць так, каб не свярбела сумленне.

      – Па тэлевізары гаварылі, тыя, хто робіць сэлфі, насамрэч хворыя, – гэта павіталася Марыя Сяргееўна, яе адзіная калега. Апроч іх у заводскай газеце была толькі галоўная рэдактарка, якая выдумляла тэмы ці не для кожнага артыкула.

      Наста ўсміхнулася ў адказ, нібы зразумела жарт.

      Наста: Я яе калі-небудзь заб’ю

      Ліза: Забі

      Дык што?

      Наста: Сёння ж панядзелак Ліза: Ну, як пішацца?

      Нядаўна Ліза яе напалохала – прапанавала: «А ты знайдзі тэму сама і напішы, што хочаш». Ужо некалькі дзён Наста нічога не магла прыдумаць.

      – Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?

      – Пачынаю.

      – Ну то выпі спачатку са мной гарбаты, – Марыя Сяргееўна кінула ў кубак пакецік і паклала побач дзве цукеркі. – На выходных зноў Лёша тэлефанаваў. Гэтым разам едзе ў камандзіроўку ў Самару.

      Лёша, сын Марыі Сяргееўны, правацаў у рэспубліканскай газеце і быў не тое, што Ліза з Настай.

      Наста: Яна зноў пра яго пачала

      Ліза: Трывай

      – Так шмат працуе, вядома, там не тое, што ў нас.

      Столькі падзей, такі тэмп.

      – А да вас калі заедзе, усё па камандзіроўках ды па камандзіроўках? – Наста не стрымалася.

      Марыя

Скачать книгу