Дагератып. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 6

Дагератып - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

з зялёнай паліванай керамікі, канапкі з вяндлінай, па хуценькаму зварганеныя мною, ляжалі гарой у талерцы з такой жа зялёнай керамікі, не хапала толькі агню ў каміне, як і самога каміну.

      Я адсёрбнула гарбаты, салодкай «у чатыры лыжачкі», як мне падабаецца, разгарнула першую старонку таямнічага дзённіка і прачытала:

      «3.10.1893. Я не люблю фатаграфаваць мёртвых дзяцей».

      Кніга ўнутранага кола

      Раздзел першы. Пан Ніхель і нахабныя студэнты

      Багуслава не любіла фатаграфаваць мёртвых дзяцей.

      Праца ёсць праца. Асабліва калі за гэтыя post mortems адсыпаюць грошай, як вандроўнаму менестрэлю пад канец панскага вяселля.

      Але ўвекавечванне нябожчыкаў было дурной модай, якая прыйшла ў забытае Госпадам мястэчка, добра пабадзяўшыся па Еўропе…

      Уласна кажучы, усё, што сюды дабрыдала ў якасці новага-прагрэсіўнага-моднага, і было такім валацужным фацэтам з падпудранымі зморшчынамі… Тут даношвалі капялюшыкі фасону, якія ў Парыжы даўно пусцілі на зручныя фетравыя падэшвы для хатніх пантофляў, ахвотна куплялі патэнтаваныя эліксіры ад аблысення і грудной жабы, за якія ў Жэневе кагось даўно пасадзілі ў каталажку, бо ў тых цуд-мікстурах утрымлівалася конская доза свінцовай атруты… Насілі гарсэты з кітовым вусам і апраналі нанач шаўковыя сетачкі для валасоў, пілі какаву з размаляваных ружовымі кветачкамі парцалянавых кубкаў, манерна адставіўшы мезенцы, выпісвалі літаратурны дадатак да “Нового времени”, але чыталі толькі Надсана, і толькі таму, каб было што працытаваць у гасцях… Прыходзілі ў модную кніжную краму братоў Масевічаў, але куплялі толькі паштоўкі “Любі мяне, як я цябе” і стараліся нават не падыходзіць да паліцаў з падазронай літаратурай кшталту нямецкіх філосафаў, і ўжо, вядома, перабягалі на другі бок вуліцы, калі ў краме ў чарговы раз быў ператрус, і з яе дзвярэй выкідвалі проста на зямлю шкодныя выданні. І нават не думалі, што можна жыць неяк іначай, не сцінаючыся міжволі пры выпадковай сустрэчы з панам у форменнай белай фуражцы, а ў галаве пры гэтым мітусяцца непатрэбныя ўспаміны пра найменшыя праявы ўласнай нелаяльнасці… А раптам данеслі, напаклёпнічалі, і будзе пастарунак, суд, катарга, зацемка ў местачковай газетцы “пригрели змею на груди”, “заклеймим позором”, “выжжем каленым железом”… Дый нават няхай проста вытураць са службы і перастануць заўважаць на вуліцах…

      Тутэйшым цяжка ўявіць, што хтосьці жыве, не ведаючы гэтага ліпучага, агіднага пачуцця, якое халодзіць і раз’ядае душу знутры і завецца Страхам. Ён жа карысны, гэты страх, для існавання Імперыі – некаторыя лічаць, што ён увогуле неабходны, як клейстар, які змацоўвае дэталі казачнага горада Кіцежграда з пап’е-машэ ў вітрыне крамы дзіцячых тавараў. Так, на гэтай зямлі, якую яшчэ нядаўна адно за адным скаланалі няўдалыя паўстанні, кожны павінен усведамляць сваю недасканаласць, грахоўнасць, што падлягае пакаранню, і ад гэтага імкнуцца засведчыць сваю лаяльнасць – а найлепей гэта зрабіць, выкрыўшы яшчэ большага грэшніка, чым сам… Бунтаўніка, інсургента,

Скачать книгу