Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 18
Я ўжо пашкадаваў, што выйшаў на двор у куртцы, бо цяплынь стаяла амаль што летняя, аднак дамоў вяртацца не стаў. Не таму, што вяртанне – дрэнная прыкмета, у забабоны я ніколі не верыў, а таму, што лянота падымацца на сёмы паверх, бо ліфт чамусьці не працаваў.
Я не ведаў куды пайсці, але накіраваўся да Цэнтра. Верагоднасць сустрэць там каго-небудзь была большай, чым у маім раёне. У метро я абазнаўся. Але ж як затрымцела сэрца, калі ў дзяўчыне, што стаяла спінай да мяне, я ўбачыў Насцю. Яна была ўсяго за некалькі крокаў ад мяне, але гэтыя крокі немагчыма было адолець з тае прычыны, што вагон здаваўся кансервавай бляшанкай, напакаванай людзьмі, як сялёдкай. Аклікнуць я не асмеліўся, але і чакаць, пакуль цягнік спыніцца на нейкай станцыі, не было часу. А раптам яна выйдзе, а я не паспею, ды нават калі б і паспеў, дзе гарантыя, што не згублю яе ў натоўпе? Я запрацаваў рукамі і плячамі, прабіваючы сабе дарогу да Насці, не рэагуючы на незадавальненне пасажыраў. Аднак дзяўчына аказалася не Насцяй. Магчыма, і Насцяй, але іншай, чужой, не маёй.
Я апусціў рукі.
На паветра выйшаў забіты і зацюканы, нібы пасля доўгачасовай лекцыі тэт-а-тэт з выкладчыкам па філасофіі. Знаёмых – нікога.
Я ірвануў да ГУМа, аднак і ў бары – тое самае. Што за дзень? Варта некуды выбрацца, як адно расчараванне вакол, нібы нейкае пакаранне.
Бралася на вечар. Дамоў ісці не хацелася, а я ўжо знаходзіўся на Пушкінскай, дадому – пятнаццаць хвілін ходу. А ў супрацьлеглым напрамку – невядомы мне раён Сухарава. Я ніколі там не быў і вырашыў паехаць паглядзець, «шчо цэ таке».
Зрэшты, нічога асаблівага. Вялізныя «каробкі з алоўкамі» на адзін капыл, шэрыя, як асфальт. Жыць у такім раёне ўсё адно, што жаваць жуйку, у якой даўно адсутнічае смак. Толькі адно месца мяне зацікавіла – бар-кавярня, куды я і паспяшаўся зазірнуць. Цэны тут, канечне, кусаліся, але дзе вы бачылі цэны без зубоў? Я заняў столік у самым непрыкметным кутку, дзе мяне ніхто не мог бачыць, замовіў гарэлкі і бутэрброд з каўбасой. Адчуваў сябе Хэмінгуэем, і ўва мне абуджалася прага пісаць, чаго я за сабой даўно не заўважаў. Чаму б і не? Заўтра трэба будзе захапіць сшытак, асадку і Кафку і прыехаць сюды, каб уволю папрацаваць. Я ведаў, што ў гэтым бары-кавярні здолею напісаць нешта такое, што перакуліць свет. Я б і зараз пісаў, калі б было на чым, бо проста на стале не мог: раптам атрымаю штраф, калі не болей, за сапсаваную дзяржаўную ці камерцыйную мэблю.
Даволі ўтульнае памяшканне, вытрыманае ў духу рамантызму з прымессю