Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 30

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

апошні за паўсотні гадоў «пагром» быў у Беларусі пазалетась, калі аднае начы – «чтобы не рыпались» – у Менску паграмілі рэдакцыі беларускіх выданьняў.

      Бывай, мілая фраў Гэдвіг Ноак, а па-наску Ядзьвіга, у менскім дзявоцтве – Рымашэўская! Вы, пэўна, глядзелі фільм Кавані «Начны парт’е» й самі ведаеце, што вам выпаў лёс, шчасьлівейшы за лёс кінагераіні, якую гэтаксама пакахаў нямецкі афіцэр, – бо ваш афіцэр не дарыў вам на Каляды адрэзаных галоваў, а выратаваў вас зь лягеру і ўратаваўся ад суду за гэты ўчынак сам, зрабіў вас сваёй жонкаю і стаў бацькам вашага сына. Відаць, і цяпер, у лепшым сьвеце, ён цешыцца, што вам пасьля ўдаўства пашанцавала і на другога нямецкага мужа, які самастойна вычытаў у газэце абвестку аб прыезьдзе нейкіх беларускіх пісьменьнікаў і за сотню кілямэтраў прывозіў вас на «BMW» на кожную сустрэчу зь землякамі, а пасьля частаваў іх у рэстаранчыку, за сьцяной якога спачывае прах Гэгеля й Фіхтэ.

      Бывай, Бэрлін! Немагчыма стаць тваім грамадзянінам таму, у каго ёсьць Полацак, Менск і Нясьвіж, але калі на Сьвіслачы раптам стрэліць якая-небудзь беларуская «Аўрора» і зноў гасьцінна расчыняцца ў сьветлую будучыню дзьверы бальшавіцкіх засьценкаў на вуліцах імя таварышаў Урыцкага й Валадарскага, хтосьці са спадкаемцаў крывавага Фэлікса зможа пачуць з пасінелых вуснаў аднаго зь вязьняў, што, апрача ўсіх іншых злачынстваў, гэты варожы элемэнт піў піва з канцлерам Колем і капаў тунэль зь Серабранкі ў Бэрлін.

Травень, 1992

      Не гуляйце каля статуі Свабоды

      У сёмай клясе наш настаўнік геаграфіі стварыў турыстычны гурток. Праграма дзейнасьці была зразумелая й простая, як абвешчаны Хрушчовым плян пабудовы камунізму. Увечары мы хадзілі на таварную станцыю разгружаць вагоны, каб на атрыманыя грошы ўлетку падарожнічаць. Гуляла пагудка, што палову нашага заробку кіраўнік гуртка прысабечыў, але мы не затаілі на яго крыўды, бо на астатнія грошы ён павёз нас у Рыгу.

      Рыга была першым убачаным мною вялікім горадам. Падчас разгрузкі вагонаў скрыня з бутэлькамі адціснула нагу майму аднаклясьніку Віцю Скрыпкіну, і ён доўга кульгаў. Віцю перавялі да нас у трэцяй клясе, і мы глядзелі на яго як на дэбіла. Дый хто яшчэ ў нашым уяўленьні мог вучыцца ў адзінай у Полацку беларускай школе, якую якраз тады па просьбах працоўных пасьпяхова зачынілі?

      З тых часоў Скрыпкіну вечна не шанцавала. У Рызе ён адно пацьвердзіў рэпутацыю няўдаліцы. На экскурсіі ў зьвярынец Віцю найбольш спадабалася лама, што падышла да самае агароджы і рахмана глядзела на нас пукатымі вачыма нашага завуча Розы Ізрайлеўны. Адламаўшы дубчык, Скрыпкін засунуў яго ламе ў наздрыну і задуменна круціў там, пакуль зьняможаная гэткім экспэрымэнтам жывёліна ня чхнула юнаму натуралісту проста на галаву. У выніку ў маім дзёньніку, дзе я да непрыстойнасьці цнатліва прызнаваўся ў каханьні да аднаклясьніцы Люды, зьявіўся ляпідарны запіс: «В зоопарке лама чихнула на Скрипкина».

      Але гэта было ня самае

Скачать книгу