Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 33

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

ў Эўропу – у Латвію. Праўда, Бацькаўшчына не адпускала, і Валера то маляваў Скарыну, то ехаў з паходным мальбэртам на родную Гомельшчыну, дзе быў затрыманы міліцыяй у прыстанцыйнай прыбіральні, калі мыў запэцканыя фарбамі рукі: нейкі пільны наведнік паведаміў, што забойца змывае кроў.

      Аднойчы Валера стварыў мой партрэт. Гэта здарылася ў чарнобыльскім 1986 годзе, калі я прыехаў на ўзмор’е ў пісьменьніцкі Дом творчасьці «Дубулты».

      За сьценамі нашага флігелю шумела мора і – кантрапунктам – прыбярэжныя хвоі. У бары можна было ўбачыць нездаровы азызлы твар рэдактара «Литгазеты» і аднаго з фурманаў яшчэ нерастрэсенага возу СП СССР Аляксандра Чакоўскага зь нязьменнаю люлькаю ў зубах. Па беразе, дыхаючы марскім паветрам, ад відна да відна шнуравалі натоўпы адпачывальнікаў; сярод іх быў мой сусед па сталоўцы маскоўскі быццам бы літаратар, што паўсюль цягаў з сабою яшчэ рэдкі тады мініятурны «Panasonic» і колькі разоў напужаў субратоў па пяры, пракруціўшы іхнія выказваньні наконт «Софьи Власьевны», як дзеля кансьпірацыі яны называлі савецкую ўладу. Уладар «Panasonic»’а пазнаёміўся з пагляднай гамяльчанкаю ды канфідэнцыйна пацікавіўся ў мяне, ці перадаецца радыяцыя палавым шляхам. Я, вядома, запэўніў калегу, што абавязкова перадаецца, прычым у небясьпечных дозах.

      Стаяў халодны, з прымаразкамі, верасень, але ў нашых пакоях было так цёпла, што я спаў пад адной прасьцінай. Аднае начы я прачнуўся ад вусьцішнае халадэчы і, надзеўшы на сябе ўсё, што меў, да самае раніцы ляскаў зубамі. На пытаньне, чаму выключылі ацяпленьне, пакаёўка сказала, што ўначы ад’ехаў у Маскву таварыш Чакоўскі.

      Найбольш пакутаваў ад холаду мой сусед зьлева, сівы кульгавы сын каўкаскіх вяршыняў. Ён распачаў з дырэктарам Дому творчасьці барацьбу за грамадзянскія правы шараговых пісьменьнікаў, сабраў подпісы, і праз тыдзень батарэі зноў нагрэліся. Шчасьлівы змагар у адзіноце адзначыў перамогу, выйшаў з нумару і, забурыўшыся, са страшэнным грукатам скаціўся па стромкіх драўляных сходах на першы паверх.

      Мой сусед зьлева ад холаду не пакутаваў. Ён быў сынам азэрбайджанскага міністра і, мяркуючы па гуках з-за сьцяны, натхнёна зьбіраў матэрыял для будучага сэкс-баевіка.

      Пісьменьніца з гораду на Няве на грамадзкіх пачатках крыху займалася маёй адукацыяй. Яна ведала Льва Гумілёва і выклікала зь ім трансцэндэнтныя сілы, пасьля чаго адчайныя экспэрымэнтатары неяк апынуліся ў тэлефоннай будцы на іншым канцы гораду.

      Нядаўна Гумілёў апынуўся значна далей. Засталася ягоная тэорыя, згодна зь якой паміж этнасамі існуе невідочная сувязь, што выяўляецца або ў прыцягненьні або ў адкрытым адштурхоўваньні – нешта накшталт узаемадзеяньня плюсавых і мінусавых часьцінак у сьвеце электрамагнітных хваляў. Паводле Гумілёва, на ўзроўні супэрэтнасаў ніякай натуральнай прыязнасьці аднаго да другога нарадзіцца ня можа. Напрыклад – паміж этнасамі заходнеі ўсходне-эўрапейскімі. Прыбалтыку ён адносіў да заходнеэўрапейскага, і яшчэ чвэрць стагодзьдзя

Скачать книгу