Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 34

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

самому (але, зараза, варушыцца) думка: што ўсё ж лепей – быць параднай брамаю азіяцкай імпэрыі ці задворкамі эўрапейскай цывілізацыі?

      Нешта падобнае відавочна рупіць і маім спадарожнікам па электрычцы. Адна пара гаворыць па-расейску, другая – па-латыску. «Вот и получили Латвию, свободную от всего», – кажа «русскоязычная» кабеціна й апавядае пра якуюсьці ці то кладаўшчыцу ці то таваразнаўцу Веру, што не здала абавязковага іспыту па латыскай мове, бо ня ведала галоўных твораў тутэйшага мэтра жывапісу.

      Пра што гамоняць латышы, я не разумею. Не разумею, апрача таго, што гаворка ідзе пра Дайніса Іванса, зь якім я маю гонар быць знаёмым з часоў латыска-беларускага змаганьня супраць праекту Даўгаўпілскай ГЭС.

      Мы былі з Дайнісам у 1986-м на водным ральлі пратэсту па Дзьвіне; яно пачыналася на мяжы, у Друі, а таму ў менскіх касах ніякіх квітоў туды не было, хоць бесьперасадачныя вагоны «Менск—Друя» ішлі пустыя.

      Я бачыў, як Дайніс ірваўся да мікрафона на абмеркаваньні праекту ГЭС, калі маскоўскі аўтар праекту зь вясёлаю ўсьмешкай даводзіў тубыльцам, што іхнія найбольш каштоўныя архітэктурныя помнікі ў зоне затапленьня вялікія белыя бацькі з Масквы абгародзяць бэтоннымі дамбамі і да іх можна будзе, калі заманецца, падплысьці на чоўне.

      Найперш дзякуючы Дайнісу напалову рэалізаваны праект пахавалі. Дзясяткі тысяч людзей у Латвіі й Беларусі засталіся жыць у сваіх дамах, а тая барацьба сталася пачаткам руху, які нарадзіў Народны фронт Латвіі.

      Я памятаю, як Дайніс дыктаваў у тэлефон свой артыкул у «Комсомольскую правду» і колькі разоў паўтараў той самы сказ – «Моя Родина больше не желает быть колонией» – бо на другім канцы проваду, відаць, упарта не хацелі разумець такога прыбалтыйскага акцэнту. Мы пілі гарбату ў ягонай цеснай і сырой кватэрцы на першым паверсе нейкай паваеннай развалюхі, дзе Дайніс туліўся з жонкаю Эльвірай і чатырма малымі дзецьмі. (Каб латышы ня вымерлі, кожная сям’я павінна мець як мага больш дзяцей.)

      На Каляды 1988 году ён званіў мне ў Наваполацак, шчасьлівы, што ў Латвіі гэты дзень абвешчаны выхадным, і я падумаў, што там, у Рызе, у мяне зьявіўся сябра.

      Наступны раз мы пілі гарбату ўжо ў штаб-кватэры Народнага фронту – асабняку ў цэнтры старой Рыгі, над якім быў узьняты чырвона-бела-чырвоны латыскі сьцяг. Потым мы ішлі з Івансам па вуліцы, і жанчыны ўсьміхаліся яму і махалі з вокнаў тралейбусаў.

      Пасьля гэтага я доўга бачыў старшыню НФ, а затым першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Латвіі толькі ў тэлевізары. Рыга, Масква, Брусэль, Жэнэва, НьюЁрк… Дазваніцца на новую Дайнісаву кватэру было не лягчэй, чым у ягоны кабінэт у парлямэнце. Аднаго разу сакратарка не захацела разумець ніякіх тлумачэньняў і адказвала выключна па-латыску, нават тады, калі я, напружыўшыся, здолеў ёй нешта растлумачыць па-ангельску. Напэўна, я нарваўся на Дзень латыскае мовы, калі дазваніцца да Вярхоўнага Савету можна было толькі латышам.

      Паступова я скарыўся з тым, што калі твой сябра

Скачать книгу