Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 4

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

да апошніх дзён працаваў у пракуратуры; з гэтае прычыны ў мамінай вёсцы, дзе я штогод летаваў, усе – і дарослыя і дзеці – называлі мяне не іначай як Пракурорам.

      Праца, несумненна, адбілася на бацькавым характары. Ён быў маўклівы, замкнёны ў сабе чалавек, здаецца, бяз разьвітага пачуцьця гумару і з патаемным жаданьнем калі-небудзь пераехаць у Адэсу. За маёй памяцьцю ён два разы плакаў. Першы – як займаўся школаю-інтэрнатам для дзяцей-інвалідаў.

      Павесіўшы на фасадзе інтэрнату лёзунг «Все лучшее – детям!», пэдагогі на чале з дырэктарам і сакратаром партыйнае арганізацыі (можна ўявіць, як яны праводзілі сходы, прымалі пастановы «в свете решений», а потым дзялілі д’яблаў заробак) бязбожна абкрадалі безабаронных выхаванцаў, трымаючы іх надгаладзь і збываючы налева нават іхнюю ўбогую, аднолькавую на ўсіх, як у турме, апратку.

      Другі раз бацька плакаў, калі канаў ад раку і ніяк ня мог памерці, бо яго магутнае сэрца, жывучы асобным жыцьцём, не хацела спыняцца й празь месяц пасьля таго, як ён ужо нічога ня еў.

      У апошнія дні ён гаварыў са мною так, як і я зь ім – па-беларуску.

      Нібы нешта амаль неверагоднае, я ўспамінаю, што аднаго разу бацька прачытаў мне свой верш. Колькі радкоў зь яго я магу ўзгадаць і сёньня. Ня буду цытаваць іх, бо да літаратуры яны маюць дачыненьне прыкладна такое самае, як і шматлікія творы вядомага паэта-ляўрэата М. Мяне ўражвае сам факт: мой бацька пісаў вершы!

      Цяпер я перакананы, што гэта быў чалавек значна больш глыбокі і незалежны, чым некалі мне ўяўлялася.

      Аднойчы, калі вецер раскідаў похапкам зладжаны ў нас на Дзьвіне пантонны мост і мы з бацькам стаялі на беразе й глядзелі на людзкую мітусьню, ён зь непраніклівым тварам прамовіў вершаваную фразу з свае маладосьці: «Течет вода Кубань-реки, куда велят большевики».

      Калі тата быў ужо на Божай пасьцелі, я папрасіў, каб ён – калі чалавечае існаваньне доўжыцца й там – паспрабаваў даць мне нейкі знак, напрыклад, затэлефанаваў бы ў дзень майго нараджэньня. Я баяўся, што ён абразіцца, але тата нечакана сустрэў маю просьбу з усьцехаю.

      Яму не ўдалося дазваніцца, ды праз колькі тыдняў ён – ужо адтуль – дапамог мне ў цяжкія дні.

      Гэтыя дні пачаліся з таго, што вахцёрка нашага студэнцкага інтэрнату ўвечары паклікала мяне да камэнданта, дзе нібыта чакаў бацькаў сябра. Візытант аказаўся чалавекам зь невыразным абліччам – з тых, якія празь пяць хвілінаў пасьля сустрэчы надзейна сьціраюцца з памяці. Адзінай адметнасьцю ягонага твару былі маленькія бясколерныя вочкі-сьвярдзёлкі (ці, можа, дакладней, іголкі ад шпрыцоў), чые дотыкі-ўколы я адчуваў амаль фізычна. Абколваючы мяне з галавы да пятаў, госьць паказаў чырвоную «корачку», зь якой вынікала, што сярод бацькавых сяброў пракідаліся й маёры камітэту дзяржбясьпекі.

      Далей размова адбывалася прыкладна так:

      – Орлов?

      – Арлоў.

      – Владимир Алексеевич?

      – Уладзімер

Скачать книгу