Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 8

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

я адважыўся на невялікі сацыялягічны досьлед.

      – Бабушка, – запытаўся я, – ты знаешь, кто такой Толстой?

      – Быў чалавек таўсты, во яму такое мяно й далі, – адказала бабуля.

      – А кто такой Горький? – без асаблівае надзеі працягваў я.

      – А во, кажуць, горкі, як рэдзька. Або яшчэ – як хрэн, горкі.

      – Да нет, бабушка, я о писателях спрашиваю, – з складанымі пачуцьцямі і да радыё, і да бабулі сказаў я.

      – Мая, дзетка, навука малая, – рахмана азвалася баба Аўгіньня… – Травы ведаю, а чытаць ненавучаная.

      Вядома, мне было ніякавата, што яна – такая старая і яшчэ ня чула ні пра Талстога, ні пра Горкага, пра якіх я ўжо ведаў у першай клясе. Але болей мне рупіла іншае. Атрымлівалася адно з двух: або бабуля не савецкі чалавек, або радыё хлусіць.

      – А ты, бабушка, советский человек? – запытаўся я.

      – Як усе, так і я, – адказала бабуля. – I галадавала, і палачкі ў калгасе за працадні палучала.

      Я, дарма што малы, і сам разумеў недарэчнасьць пытаньня: усе навокал, у тым ліку і баба Аўгіньня, відавочна былі савецкія людзі. Фашыстаў, капіталістаў, гаротных амэрыканскіх нэграў, якія паміралі ад голаду, а таксама паліцэйскіх і гангстэраў, што курылі цыгары, пілі нейкія «віскі» і казалі «Шеф вами недоволен», гэтых і іншых, зазвычай страхалюдных несавецкіх людзей я бачыў адно ў кінафільмах. Адсюль вынікала жорсткая ерэтычная выснова, якою я палічыў за лепшае ні з кім не дзяліцца: нашаму радыё нельга верыць.

      Кажуць, што яшчэ ў самыя змрочныя гады мая ціхмяная бабуля неяк выявіла непахісную цьвёрдасьць. Прысланы з раёну начальнік, што кватараваў у ейнай хаце, загадаў зьняць з покуці абразы.

      – Яны ў вас есьці ня просяць, – адрэзала баба Аўгіньня з намёкам.

      Добра памятаю, што яна прасіла Бога, каб узяў яе да сябе на пачатку лета, тады, калі адцьвітаюць дзьмухаўцы і, калі верыць бабулі, зямля мяккая й лёгкая, як дзьмухаўцовы пух. Бабуліна сэрца спынілася, калі яна сядзела на ганку, крышачы карове буракі. Я пабег на поле па цётак. Мяне абурыла, што яны колькі разоў перапытвалі: «Бабушка заснула?», хоць я недвухсэнсоўна сказаў, што яна памерла.

      Гэта здарылася першага чэрвеня.

      Яшчэ колькі словаў пра бабуліну сувязь з загадкавымі сіламі хачу дадаць у наступных абзацах – своеасаблівым постскрыптуме, які зьявіўся ў аповедзе пасьля першай публікацыі.

      Праз тыдзень, як мой радавод надрукавала газэта «Літаратура і мастацтва» (тыя дні былі, як і чакалася, адзначаныя крыўдамі, папрокамі й прэтэнзіямі, што ў больш ці ў менш тактоўнай форме выказвалі мне сваякі й несваякі – напрыклад, паэт-ляўрэат М.), мы зь сястрою павезьлі маці ў яе Капысіцу.

      Пакінуўшы маму з нашай цёткай Вольгаю на печы ў іхняй роднай хаце, мы пад несьціханым дажджом, як заўсёды, занесьлі бабулі Аўгіньні на магілу жменю цукерак. Якраз на пагосьце, нібыта зарадаваўшыся нашым адведзінам, дождж лінуў, не раўнуючы як з цэбра, і пакуль мы дабеглі да лазьні другой

Скачать книгу