Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 7

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

пацеркі, неяк уначы я выпадкова (?) узгадаў бабуліны ўрокі: адчуў сваю руку ў ейнай, пачуў яе голас, убачыў змаршчакаваты лагодны твар і срабрыстыя хвалі, што гнаў па высокай траве вятрыска, і – нібы ў якоесьці пухкае прадоньне, імгненна праваліўся ў сон. Назаўтра я зноў паспрабаваў гэтыя лекі, і з тае начы бяссоньне мне ўжо не пагражае.

      Бабуля часта апавядала, які добры быў да людзей пан з суседняе вёскі, у якога яна служыла ў маладосьці пакаёўкаю. Думаю, што гэтыя чульлівыя прыгады можна вытлумачыць пазьнейшым шчасьлівым жыцьцём у калгасе, але нават у самой панавай мянушцы – Брынка – мне, далібог, чуецца штосьці прыязна-чалавечае, чаго і з самай вялікай фантазіяй ня скажаш пра ацалелыя ў памяці старых вяскоўцаў мянушкі двух першых старшыняў тамтэйшага калгасу – Раўло і, перапрашаю, Галасрака.

      Неўзабаве пасьля рэвалюцыі бабуля Аўгіньня ледзь не загінула.

      Тады ў капысіцкае навакольле нейкім ветрам занесла цыркавых артыстаў – мусіць, ратаваліся ад чырвоных ці белых з блізкіх Магілева або Воршы. Адны старыя капысічане згадваюць, што ў цыркачоў былі мядзьведзі, другія гатовыя пабажыцца, што бачылі плявучых вярблюдаў і нават сланоў, але ўсе добра памятаюць, што сярод артыстаў былі зусім маленькія людзі, якіх у Капысіцы дагэтуль называюць словам «місьцюкі» (магчыма, яго трэба лічыць адпаведнікам расейскага «лилипуты»).

      Гнаны рэвалюцыйнымі віхурамі цырк падаўся далей, а місьцюкі наважылі перачакаць пачатак новае эры ў гісторыі чалавецтва ў Капысіцы: набылі кароўку і атабарыліся на пакінутай сядзібе наводшыбе вёскі.

      Місьцюкоў было трое: жонка з мужам і іхні сын – такога самага росту, але, як казала бабуля, маладзенькі тварам. Кабетка хутка навучылася стоячы даіць карову, а ейны чалавек разам з сынам рапараваў па хатах вупраж ды іншы сялянскі рыштунак. Місьцюкі ціха пражылі ў сваёй хаце два гады, а потым з Копысі прыехалі на конях збройныя людзі, якіх бабуля, успамінаючы тую гісторыю, называла то камісарамі, то люцыпанэрамі. Яны вывелі місьцюкоў з хаты і забілі ўсіх траіх – не страляючы, а выцяўшы кожнага пісталетнаю рукавяткаю па скроні. «Як зайчыкаў», – казала баба Аўгіньня.

      У той дзень яна пасьвіла каровы паблізу місьцюковае сялібы і, схаваўшыся ў агрэсьце, усё бачыла і чула: як маўчаў перад сьмерцю гаспадар і як прасіліся кабетка з сынам. Бабуля лічыла, што люцыпанэры забілі няшчасных місьцюкоў за тое, што знайшлі ў іх нейкія кнігі. Гэтыя словы яна так і вымаўляла – курсівам, заўсёды хрысьцячыся й азіраючыся на бакі.

      Яна закрычала ў агрэсьце ад страху, і верхавод коньнікаў загадаў, каб не было сьведкаў, «шлёпнуць» і яе, аднак бабулю абараніў вусаты матрос, дзякуючы якому (бо мая мама народзіцца толькі праз чатыры гады пасьля таго дня) я і займаюся сёньня генэалягічнымі росшукамі.

      Калі ўспамінаю бабулін аповед, у памяці заўсёды пракручваецца эпізод з даўняга фільма пра рэвалюцыю. Узброеныя да зубоў чырвонаармейцы трасуць недзе ў Маскве ці ў Петраградзе прафэсарскую кватэру. Таленавіта акарыкатураны рэжысэрам і акторам

Скачать книгу