Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў страница 21

Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

найстаражытнейшая згадка ў летапісе пра Мінск, ад якой традыцыйна адлічваецца яго гісторыя. Як мы бачым, 1067-ы – дата не заснавання нашай цяперашняй сталіцы, а яе знішчэння.

      Усяслаў не мог дазволіць ворагу прарвацца ў глыбіню свае краіны. 3 сакавіка войскі полацкага князя і Яраславічаў сышліся паблізу спаленага Менска на рацэ Нямізе. Тыдзень пагрозліва ашчаціньваліся дзідамі, стоячы ў глыбокім снезе, а потым «бысть сеча зла і мнози падеша с обе стороны». Дзякуючы «Слову пра паход Ігаравы» пра тую сечу ведаюць ва ўсім свеце.

      Ha Нямізе галовы сцелюць снапамі,

      харалужнымі малоцяць цапамі,

      жыццё кладуць на таку злюцела,

      веюць галаву ад цела.

      Нямігі крывавыя берагі

      не збожжам былі засеяны зноў —

      засеяны косцьмі рускіх сыноў.

      Пераважна з паэтычных радкоў «Слова» і можна сёння ўявіць бітву: адрывістыя загады ваяводаў смяротныя ўдары дзідаў звон мячоў кіпенне крыві на здратаваным снезе і салодкае забыццё параненых, якіх мароз хутка выпраўляў у невараць. Летапісы дадаюць усяго некалькі слоў, праўда, істотных – пра тое, што сечу пачаў Усяслаў і што ён «бишася крепко».

      Кіеўскі летапіс зусім лаканічны: Яраславічы, маўляў перамаглі, а полацкі князь уцёк. Пакінем гэта на сумленні летапісца. Відаць, ён шчыра хацеў той перамогі. Дзіўна, аднак, што насуперак відавочным фактам кіяніну вераць паважныя сучасныя гісторыкі. Вераць, не зважаючы на тое, што войска Яраславічаў не рушыла на Полацк, а замацавала «перамогу» адыходам на свае землі. Паводле ж тагачаснай традыцыі лічылася: хто застаўся «стаяць на касцях» (на полі бітвы), той і пераможца.

      Усяслаў, хоць і дарагой цаною, абараніў крывіцкую дзяржаву. Ён пачуваўся ўпэўнена: за ім апрача збройнае сілы была глыбокая народная вера ў яго чарадзейныя здольнасці.

      У Радзівілаўскім летапісе ёсць мініяцюра, што засведчыла стасункі паміж вешчунамі і ноўгарадскім князем. Злева стаіць князь з бердышом, епіскап з крыжам і дружыннікі, справа – безбароды вяшчун у доўгай белай апранасе і яго прыхільнікі, простыя людзі. У Полацку такога варожага супрацьстаяння не існавала. Вешчунам тут не секлі галоў не кідалі паганскіх святароў на разарванне мядзведзям, не палілі на вогнішчах. Верацярпімасць, ці, праўдзівей, дваяверства – і князя, і яго падданых – няраз дазваляла Усяславу набіраць войска ў суседніх балцкіх або вугра-фінскіх землях, дзе яшчэ маліліся старым багам.

      Яраславічы ўпэўненасці ў перамозе не мелі, таму замест адкрытага бою спадзяваліся на хітрасць ды злачыннае ашуканства.

      Праз чатыры месяцы ворагі сустрэліся зноў, цяпер каля Оршы. Усяслаў стаяў з дружынаю на правым дняпроўскім беразе, Яраслававы сыны – на левым. Кіеўскі князь прапанаваў развязаць спрэчку палюбоўна, можа, нават нагадаў Чарадзею, як дамовіліся на Судоме іх бацькі. Ізяслаў даў прысягу, што не ўчыніць полацкаму валадару ніякага ліха, і замацаваў яе прынародным цалаваннем

Скачать книгу