Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў страница 6

Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      І ўсё ж такі адна думка крыху вярэдзіла, не дазваляла проста так распусціцца сярод бытнага, сярод тонаў музыкі свету.

      Трэба было пражыць сваё жыццё.

      А гэта значыць штосьці выбраць, тут і цяпер. Вось толькі немагчыма выбіраць штосьці адно, пакуль не зразумееш, што да чаго, чым гэта адрозніваецца ад другога, чаму і як мы штосьці выбіраем у жыцці. Альбо чаму і як штосьці нас выбірае.

      І ўрэшце – чым ёсць чалавек і навошта ўсё гэта?

      Здавалася: яшчэ ёсць час, каб разабрацца, каб зразумець. І ў той жа момант адкульсьці паўставала прадчуванне, што жыць і разумець – розныя рэчы. Што калі ты ўва ўсё гэта патрапляеш, дык табе ўжо будзе не да разумення.

      Калі цябе забірае жыццё, зносіць плынь, галоўнае – не пайсці на дно, даплыць да другога берага.

      Мы сыходзім занадта рана, – раптам падумаў я.

      Каб сапраўды з усім гэтым разабрацца, трэба было б пражыць некалькі жыццяў.

* * *

      Упершыню я задумаўся пра свой непазбежны сыход са сцэны ў пятым класе, выпадкова патрапіўшы на Салярыс Таркоўскага. Тады я толькі пачынаў сваю кар’еру чытача, і фантастыка выглядала самай салодкай магчымасцю выпасці з гэтай рэальнасці, парушыць межы часу і прасторы.

      Я ўжо крыху чытаў Лема, таму, калі ў старым парку ў кінатэатры я пабачыў афішу, я не вагаўся. Фільм быў на апошнім сеансе, доўгі і зусім не такі, на які я спадзяваўся. Вядома, мне хацелася чагосьці нязвыклага. Далёкіх касмічных падарожжаў. Захапляльных прыгодаў. Альбо хаця б маленькіх і смешных зялёных чалавечкаў.

      А тут усё было не так. Лес, возера, дом – убачаныя як быццам перад развітаннем, у апошні раз. Касмічная станцыя. Па калідорах хадзілі людзі і гаварылі пра штосьці простае: пра блізкіх і далёкіх, якія непазбежна знікаюць у часе, і якія маглі б вярнуцца, калі б мы раптам адважыліся на шчасце, захацелі быць шчаслівымі.

      Ці сапраўды мы хочам быць шчаслівымі ў нашых жыццях, якія мы пражываем адно за адным? Ці гэтага не замала?

      Потым, ужо ў тралейбусе, амаль пустым, які вёз мяне па восеньскім горадзе, я раптам зразумеў: аднойчы я таксама знікну ў часе, і мяне больш ніколі не будзе.

      Усё застанецца такім, як ёсць: парк, горад і рака, людзі, што шпацыруюць, самотны тралейбус уначы, але ўжо без мяне, хтосьці іншы будзе сціскаць гэтыя парэнчы.

      Я ледзь не расплакаўся.

      Гэтая веда была як здрада, як прабоіна ў чоўне.

      Чалавек, які толькі пачынае сваё жыццёвае падарожжа, раптам разумее, што жагляр дзіравы, і вада ўжо цурчыць, пачала ўжо заліваць далёкія адсекі.

      Гэта быў нават не страх, бо смерць была далёка, яна яшчэ не з’явілася ў сваіх апранахах, у сваёй рэальнасці. Гэта была хутчэй крыўда, крыўда на дарослых: так, яны маглі б штосьці зрабіць, калі б захацелі.

      Але дарослыя паводзілі сябе досыць дзіўна: яны толькі глядзелі сумна-вільготнымі вачыма і не прызнаваліся ў тым, што яны хаця б разумеюць, пра што гаворка. Яны паводзілі сябе так, быццам пра гэта не ведаюць, хаця не ведаць пра

Скачать книгу