Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 4
Апавядальнік змоўк. Пасля зняў шапку і церануў ёю па спацелым ілбе. Ці то сонца прыпякло, ці мо споведзь цяжкай аказалася. Я не ведаў, што гаварыць старому. Але ён, відаць, і не чакаў парады. Проста скінуў з плячэй цяжкую ношку, і яму спакайней стала.
– А да Зосі часам хочацца,– прамовіў нечакана Аслан і пачаў збіраць свае нераспрададзеныя арэхі.
Некалькі дзён яго не было. Я захваляваўся: хутка ад’язджаць, не развітацца са старым было б несправядліва. А мо ён яшчэ нешта скажа?
Аслан з’явіўся як звычайна – пад абед. Але на гэты раз не са сваёй звыклай адзідасаўскай сумкай, а з ладным мяшком на плячы.
На мой здзіўлены погляд патлумачыў:
– Сёння чарнобыльцы прыязджаюць. Дзеці з вашых радыяцыйных раёнаў.
Я хітравата ўсміхнуўся і памкнуўся нешта на гэты конт сказаць, але ён перабіў:
– Не пра тое ты падумаў. Проста такія арэхі ў вас не растуць. А дзецям радасць патрэбна. Сам ведаю… Добра ведаю,– паўтарыў ён, і позірк яго патануў у раптоўна заблішчэлых і марудна патухлых зрэнках.
Бяскрылы анёл, або Непачутая скарга ненароджанага дзіцяці
Што было, тое і будзе; што рабілася, тое і рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма.
Напачатку яны існавалі паасобку. Невядомае і не выяўленае яшчэ Нешта і тыя двое, да якіх неўзабаве яно мае прытуліцца. Каб змяніць іхні свет, зыначыць іх саміх, ахінуць безагляднай захопленасцю і шчырай прыязнасцю.
А пакуль гэтае Нешта набрынялым воблачкам лунала ў паветры, тоячы спадзеў для тых дваіх на вялікую раптоўнасць. Яно мела сваю аўру, свой настрой, сваё развіццё. Аднак, не прытуліўшыся да некага, яно было як бы раздвоеным, няспраўджаным, нябачным. Амаль нічым. А нішто, па сутнасці сваёй, не магло спарадзіць