Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 8

Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Ой, дзеткі, я ж яго ўсё жыццё шкадавала. Раскрыецца ноччу, я коўдраю плечы накрыю. Прыйдзе часам з працы пад мухай, а я і боты з ног сцягну, і на ложак пакладу, і вады падам… Шкадавала яго… І замуж за яго пайшла, бо шкадавала… А вы кажаце «лю-ў-ў-боў». Шкадавала я свайго Ванечку…

      Марыя сцепанула плечукамі – як ад холаду. Пасля церанула рукой па вачах, быццам горкую слязу змятала, не зважала, што вочы даўно сухімі сталі – жыццё дарэшты слёзы выціснула. Не засталося нават на пахаванне. На ўсё пазірала скамянела. Што трэба, рабіла, а сама не ўсведамляла, што гэта ў яе, у іхняй хаце адбываецца. Што развітваецца яна са сваім Іванам. Назаўсёды развітваецца.

      А нібыта ж і не жылі яшчэ. Не нажыліся. Не нацешыліся адно адным. Не намілаваліся.

      Ці мо праз яе сышоў Іванка? Недагледзела. Недашкадавала. Цяпла свайго недадала. Схаладала, стамілася ягонае сэрца. Бо і без таго было збалелае, знявечанае. Спачатку вайной. Пасля – яе, вайны, нялюдскімі даганялкамі. Быццам у паддаўкі гулялі: хто каго перахітрыць. І не заўважылі, як за бэзавым кустом сухарэбрая пані з касой апынулася. Цікавала-цікавала і выцікавала. Забрала Івана, яе Ванечку. Хай бы ўжо лепей яе самую. Бо як яна без яго будзе на гэтым свеце? А ён жа і так напакутаваўся. Яна таксама мо няўзнак дадавала болю. Хоць праз усё жыццё шкадавала. Часта нават суседкі пакеплівалі альбо дакаралі:

      – Кінь ты, Манька, квахтаць над сваім мужыком. Як з малым носішся. Гэта ён цябе павінен на руках насіць. А ты яго як малое дзіця шкадуеш і шкадуеш, сама свету белага не бачыш. Абы яму, свайму Ванечку, дагадзіць. А ён пра цябе падумае, калі што якое?

      Манька не апраўдвалася перад жанкамі, адно казала:

      – Э-э, што вы разумееце? Ён мяне так шкадуе, як вашыя мужыкі вас не любяць.

      – Ага, ты яшчэ пра ватоўку раскажы. Або лепш пакажы яе. Хаваеш лепей як медалі. Шкадаўлівая бо…

      Апошняя фраза апякла Марыю, разверадзіла душу, закранула таямніцу. Хоць якая гэта таямніца. А вось жа на табе – баліць і дагэтуль. Як незагойная балячка жыве згадка-ўспамін пра тое – уга-а якое далёкае ўжо! – іхняе з Іванам знаёмства. І каханне. Хоць слова гэтага, бадай, ніхто з іх ні разу за жыццё і не прамовіў. Каханне, любоў… Прыдумкі ўсё гэта. Спроба схавацца за словамі ад жывога жыцця. Яны з Іванам не раскідваліся словамі, а пражылі, як дай Бог кожнаму.

      Ішла позняя восень сорак трэцяга года. Яшчэ не мірная, але для многіх гомельскіх паселішчаў ужо і не ваенная.

      У сям-там ацалелых агародчыках дацвіталі невядома як нарослыя астры. Нібыта дзялілі з людзьмі радасць, што крок за крокам, метр за метрам зямля выбаўляецца з ваенных нягодаў. Перапаленая, пераараная снарадамі і мінамі, нашпігаваная іхнімі асколкамі, яна прагла мірнага сяйва. Удзірванелае поле абнадзейліва чакала гаспадарскага клопату, пазбаўлення ад нагрувашчвання паржавелага металу.

      Вясковая малеча набірала ў рукі астраў і бегла насустрач савецкім байцам. Многія дзяўчаткі ўпершыню за гэтулькі пакутлівых гадоў ставілі букеты. І ажно святлела ў знябожаным і згалелым вясковым жытле. Нібыта сонейка сялілася тут, прадказваючы блізкую перамогу

Скачать книгу