Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 7

Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч

Скачать книгу

не чуеш ты, як прагну я ўбачыцца з табой? Як хочацца мне з цёмнай хаткі выбрацца на святло тваіх вачэй!»

      Ды не хоча гэтага мая маці. Я адчула, што мяне пачалі труціць.

      Маці забівала маё жыццё нікацінам, пасля алкаголем. Пазней, відаць, тая, іншая істота, якая мела дачыненне да майго запачаткавання, нешта падказала ёй. Маці пачала ўводзіць сабе нейкую невядомую атруту. Яна курчыла мяне, круціла. Ледзь не выварочвала маё нутро.

      Я старалася не прымаць атруты. Але тады станавілася балюча маёй маці. Яна баранілася ад гэтага болю. Сціскала свой жывот. Малаціла па ім кулакамі.

      Няўжо не разумела яна, што можа забіць мяне альбо скалечыць? А мёртвае хіба магло я пакінуць сваю хатку? Я ж не выберуся тады ў той невядомы і ўсё яшчэ зваблівы свет.

      «Малю цябе, мая родная, мая адзіная, мая спагадлівая, не труці мяне, часцінку плоці твае, крывінку крыві твае. Злітуйся, не спапяляй мяне кіпнем твае бунтоўнасці. Я буду памочнікам табе, заступнікам і абаронцам. Да скону дзён не перастану маліць Бога, каб дараваў табе гэты недарэчны гнеў. Буду ставіць свечку перад Святой Багародзіцай за прабачэнне тваіх грахоў. Толькі не здзекуйся з мяне, мая мамачка. Не змушай глытаць труцізну».

      Ды непачутымі заставаліся мае маленні і просьбы.

      «А ці варта імкнуцца ў гэткі свет?» – усё часцей даймала мяне пытанне.

      І тады звярнулася я да Вышэйшага духу:

      – Высокі дух! Ты ўганараваў мяне сваёй ласкай. Ты абнадзеіў мяне, даў мне душу. Ты блаславіў маё з’яўленне ў новы для мяне свет. Ты абнадзеіў на жыццё вольнае і справядлівае. І я ўзрадавалася гэтаму. Я паверыла табе. Мая душа адкрылася. Шчырасць веры памкнула мяне насустрач новаму свету, дзе пануе святло, дзе пульсуе жывое жыццё. Будзь жа збавіцелем маім, Высокі дух. Захіні сваёй збаўчай ласкай свет, у якім пануюць людзі. Чаму не зробіш ты, Высокі дух, дасканалым, добрым, спагадлівым гэты вялікі свет? Чаму не хоча ён прыняць мяне? Чаму пакараў ты мяне маёй маці? За што? Чаму адабраў у яе самае святое: пачуццё мацярынскасці? Чаму прага пустых уцех засланіла ў ёй матчыну пяшчоту? Чаму мушу я называць мамай жанчыну, якая забівае мяне і крывавіць цела маё, і душа яе не насычаецца прыязнасцю? А сэрца маё стамляецца. Ці чуеш ты мяне, Высокі дух? А калі чуеш, то чаму маўчыш? Які ж ты Высокі дух, калі не можаш адвесці бяду? Чаму не абароніш мяне – спараджэнне і тваёй існасці? А мо і ты бяссільны перад неўтаймоўнай сілай злосці і нядобрасці? Тады навошта ты ачаліў мяне сваім дотыкам? І чаму пакінуў мяне зараз? Чаму завешся Высокім духам, калі дазваляеш такое?..

      Але маўчаў Высокі дух. І не меншалі мае пакуты. Не з’яўляўся пробліск дабрыні ў маёй маці.

      Заплакала я.

      І расінкі слёз бесцялесна каціліся з маёй душы. Выйсце, аднак, мусіла з’явіцца. Я верыла ў гэта. Я хацела гэтага. Я спадзявалася на выратаванне, прагла паратунку.

      І ён з’явіўся. Але такі, якога я ніяк не чакала.

      Мая маці перавязала свой набухлы жывот нейкім паскам. Ён апынуўся акурат на маёй шыі. Я намагалася вызваліцца. Але ў цеснаце зрабіць гэта было

Скачать книгу