Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 11
Калі б знянацку сюды прыехаў сам Жукаў, не было б, пэўна, такой нечаканасці, як гэтая. І сталася ж так, што першай сустрэла яго Марыя. Ішла з лесу з бярозавым пацурбалкам на дровы, калі ўбачыла вайскоўца. З сідарам за плячыма, у запыленых ботах і знаёмай ватоўцы. Зірнула на яго, і сэрца абамлела. Упала яна пасярод дарогі, а бярозавае палена пакацілася проста пад ногі салдату. Спалохаўся той, пачаў галаву Маніну падымаць, у твар узірацца, дыханне лавіць: ці жывая? Ачомалася Марыя, бачыць перад сабой няголены твар. І раптам як плясне рукой па шчаціністай шчацэ: думала, цалавацца лезе.
– О, будзе жыць,– засмяяўся Іван.
А ў самога поўненькія вочы слёз, да самых беражкоў, здаецца, міргне – і пальюцца.
Як убачыла Марыя гэтыя вочы, сама на шыю кінулася, пачала цалаваць іх. Не разумела, што робіць. Як не ў сабе была. Усё прыгаворвала:
– Ванечка… Мой… любы… Ванечка… Шкадую я цябе… Шкадую…
Калі ішлі па вуліцы, здавалася, кожная зямлянка, кожны ацалелы і пастаўлены нанава плот кожнай сваёй штакецінай цікуе за імі: дзіва што – такая праява.
Надворак не мог змясціць усіх цікаўных. Прыйшлі паглядзець на госця, які Маньчыну ватоўку з вайны, ажно з Берліна, прынёс. Смяяліся, жартавалі, а самі трывожна чакалі: што скажа салдат пра іхніх знаёмых, ці надоўга сам з’явіўся.
Той таксама хітрым Іванам аказаўся:
– Вось доўг Марыі аддаў,– прамовіў і болей ні слова на гэтую тэму.– А вашых знаёмых забрала вайна. Невінаватыя яны, што засталіся нежанатымі, што не вярнуліся да вас… Невінаватыя…
Пачаставаліся госці, паўспаміналі, паплакалі і паразыходзіліся. Маніны родзічы таксама гаворкі сур’ёзнай не заводзяць, нечага чакаюць.
Калі засталіся адны, Іван паклікаў Маню на поплаў, схіліўся да яе і кажа:
– Назаўсёды я прыехаў… Калі прымеш… – гаворыць, а ў самога слёзы ў вачах стаяць.
– Я то прыму,– адказвае Марыя,– але як твае дамашнія, што яны скажуць…
– Нічога не скажуць… Няма іх… Ні мамы, ні бацькі, ні сясцёр… нікога… – прамовіў гэта і змоўк, тугія жаўлакі па худых шчоках ганяючы. Пасля жаласную песню нетаропка пачаў. Спачатку не спяваў нават, а як бы ціхенька сам сабе дэкламаваў:
Враги сожгли родную хату,
Сгубили всю его семью.
Куда ж теперь идти солдату,
Кому нести печаль свою?
Марыя здзіўлена слухала. Ніколі раней яна не чула гэтай песні. Словы нібыта паралізавалі яе, сціскалі і без таго збалелае сэрца. А Іван пачаў спяваць:
Пошел солдат в глубоком горе
На перекресток двух дорог.
Нашел солдат в широком поле
Травой заросший бугорок.
І хоць наглядзелася Марыя на земляныя «бугаркі», ды пры гэтых словах адчула, як сціснула горла, не прадыхнуць, а вочы сталі круглымі ад слёз…
Спявае салдат, слухае Марыя,