Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч страница 12

Пацалунак на фоне гор (зборнік) - Анатоль Бутэвіч

Скачать книгу

слязамі.

      Марыю ж як токам працяла.

      «Не осуждай меня, Прасковья,

      Что я пришел к тебе такой:

      Хотел я выпить за здоровье,

      А должен пить за упокой…»

      Спявае салдат, глытае слёзы, збіваецца, заціхае, а яна ажно заходзіцца ад жалю. Пасля не вытрымала, прытулілася да яго, падпяваць пачала. Хоць няскладна, бо не ведае слоў, але сэрца падказвае, патрапляе Марыя ў такт. Праўда, спазняецца на нейкую долю хвіліны, таму нібы рэхам гучыць яе голас.

      «Сойдутся вновь друзья, подруги,

      Но не сойтись вовеки нам».

      И пил солдат из медной кружки

      Вино с печалью пополам.

      Так на два галасы і выліваюць нязбытную тугу Іван ды Мар’я. То цішэй, то мацней гучаць жаласныя словы, апякаюць душу, асушаюць вочы. І не зразумець: спяваюць ахвяры вайны ці яе пераможцы?

      Он пил – солдат, слуга народа,

      И с болью в сердце говорил:

      «Я шел к тебе четыре года,

      Я три державы покорил…»

      А па шчоках іхніх слёзы коцяцца. Не саромеюцца спевакі, не выціраюць твару.

      Хмелел солдат, слеза катилась,

      Слеза несбывшихся надежд.

      И на груди его светилась

      Медаль за город Будапешт.

      Даспявалі, змоўклі, адводзячы адно ад аднаго сплаканыя вочы. Пасля зноў пачалі. Цяпер ужо Марыя суладна спявае, адразу запомніліся пякучыя словы.

      Адзін раз праспявалі, другі. Патаміліся.

      – Мая гэта песня,– прамовіў Іван.– Пра мяне…

      Так і праплакалі абое з гадзіну, толькі схіленыя адна да адной галовы ды плечукі іхнія трымцелі.

      А пасля раптоўна ўзнялі галовы, паглядзелі адно аднаму ў пасвятлелыя вочы і зайшліся ў чаканым пацалунку.

      Вяселля вялікага не рабілі. Усім, хто прыходзіў павіншаваць, а найперш мо паглядзець на гэткага дзівакаватага жаніха, налівалі ў конаўку з гільзы самагону, частавалі бульбай з гурком.

      Хоць і без левай рукі, а майстравітым аказаўся Іван, увішным. Сам збудаваў новую хату непадалёк ад былой Манінай. Працаваць стаў брыгадзірам у адноўленым калгасе, пасля перайшоў на стайню, да коней прывязанасць меў.

      Пяцьдзясят гадочкаў пражылі разам. Залатое вяселлейка справілі. Паўвека мінула, а як адзін дзянёчак, як незваротнае і непаўторнае імгненне.

      Нарадзілі двух сыноў ды трох дачушак. Цешыліся імі, радаваліся, што ў людзі выйшлі. Калі збіраліся разам, Іван расказваў пра свае ваенныя дарогі, пра Курск, Белгарад.

      А ў вачах Марыя заўважала такую невымоўную тугу, што хоць самой галасі.

      Пахавала Марыя свайго Ванечку і адна ў хаце засталася. Дзеці пабылі трохі і раз’ехаліся хто куды. Ведама – свае сем’і, свае клопаты.

      Старэйшы, названы Іванам, калі развітваліся, суцяшаў матулю, прасіў не гараваць: жыцця не перайначыш.

      Гаворыць, а ў самога ў глыбокіх вачах слёзы стаяць…

      Злачыннае каханне

      Гэтую навіну прынёс сын. Яна яшчэ не ведала, ці вылазіць на лістападаўскі холад з-пад

Скачать книгу