Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 3
– ці – не. і яна зноў белазуба ўсміхнулася. гледзячы на таго ва ўпор. андруш валовіч узняўся з лаўкі.
– а я яшчэ не даваў згоды, – сказаў ён, па магчымасці, ветліва.
– мяне завуць канстанцыя. можна каня. націск на «а». – каня – па-нашаму кнігаўка, —
машынальна вырвалася ў валовіча, —
– птушка такая.
– люблю птушак, – сказала канстанцыя віж, —
– бо яны – вольныя.
андруш валовіч назваў сваё імя. у думках ён прыгадаў пра тое, што дзяўчына здольная падкрадацца так незаўважна. нібы здань. але ў той жа час адзначыў, што рашэнне ў ім выспела. бо выбіраць яму не выпадала. заставалася дамовіцца пра цану за паслугу. тэрміны. транспарт. іншыя дробязі, якія маглі быць важнымі. нават вельмі. але, як пашанцуе.
дзяўчына працягнула яму далонь. – я ведаю, пра што вы падумалі, – сказала яна. і дадала праз паўзу:
– мы едзем. разам. няхай так.
канстанцыя віж стаяла перад ім, залітая сонцам з галавы да ледзь крываватых ног. апошняе ёй нават пасавала. лёгкая сукенка адкрывала прамыя, загарэлыя плечы. позірк зялёных вачэй быў спакойны. мухі ігнаравалі яе – заўважыў пра сябе валовіч.
– яшчэ не ўсё вырашана, – сказаў ён, больш звяртаючыся да кірылы віжа. але адказала дзяўчына:
– вырашайце без мяне. я пакуль пашпацырую побач. не скупіся, папуля. а то перадумаю. ха-ха.
кірыла віж выцер успацелы твар насоўкай. плебейская яго знешнасць магла падманваць – так меркаваў андруш валовіч. безумоўна, той быў па-свойму вынаходлівы і разліковы. правінцыйны дзялок, якога закранула даволі складаная праблема. без праблем – не бывае.
– я «прабіў» тэлефон айца віталя, – паведаміў віж. —
– гэта было складана. вельмі. але я яму не тэлефанаваў. пакінуў тое для вас. па выніку
– я заплачу вам утрая. ад таго, што вы скажаце.
айца віталя андруш валовіч памятаў са школы. той быў даволі спакойны. нават ціхі і непрыкметны. скончыў будаўнічы каледж у сталіцы. валовіч тады часта ездзіў з ім у цягніку. абодва жылі ў інтэрнатах. пераўтварэнне з ім было нечаканасцю для многіх. і для валовіча таксама. але, меркаваў ён, такое часта здараецца. асабліва ў неспакойны час.
валовіч ведаў, што выгнаннем так званых д’ябальскіх сутнасцяў традыцыйна займаецца царква. і не толькі хрысціянская. гэта робяць святары, мулы, жрацы, равіны, сярэднеазіяцкія шаманы. часта – паспяхова. урэшце, ён меў на тое і сваю асабістую думку. бо лічыў сябе дастатковым матэрыялістам. нават эмпірыкам.
ужо назаўтра валовіч дазваніўся да адрасата. ён коратка абмаляваў сітуацыю. спачатку – пра сябе. потым – пра дзяўчыну. паведаміў і пра яе верагодны дыягназ. пастаўлены ў псіхіятрычнай лякарні. гаварыў без маны. айцец віталь у сваю чаргу быў шчыры.
– да мяне едуць шмат хворых, – паведаміў ён. —
– не ўсе