Шал (зборнік). Юры Станкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 4

Шал (зборнік) - Юры Станкевіч Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

тады розум? і само жыццё. хіба чалавек – памылка? пісьменніка з сусветным імем залічваюць ў псіхічна хворыя. і топяць яго кнігі ў моры. гэта нармальна? і чаму ўтрымліваюць напаўгнілы труп дзесяцігоддзямі – нармальна? а народу застаецца выплачваць у выглядзе падаткаў астранамічныя сумы. на тое ж утрыманне трупа. не, – меркаваў ён, – нішто ў прыродзе не статычна.

      раз-пораз валовіч кідаў насцярожаны позірк на канстанцыю віж. дзяўчына стаяла ў баку ля табло. выгляд у яе быў даволі вялы. ціхая, быццам стомленая. і што за д’ябла дрэмле ў гэтым прывабным целе? – згадваў ён, – і ці д’ябла ўвогуле?

      валовіч, як і многія інтраверты, не выносіў чэргаў. якія толькі думкі не прыходзяць у галаву ў гэты час, – меркаваў ён. і не толькі ў чэргах. а і ў крэсле дантыста. у цырульні. за сталом у час вяселля. на гарадскім пляжы. перад экранам тэлевізара. дзе з раніцы да позняй ночы танчаць дураплясы, завываючы папсу. на грамадскіх маніфестацыях. юбілейных парадах. у лазні. у кабінеце муніцыпальнага чыноўніка. на вакзале. як цяпер.

* * *

      урэшце ён прасунуў грошы ў акенца касы. і ўзяў два білеты да карэлічаў. але з перасадкай у сталіцы на іншую электрычку. а калі выкараскаўся з чаргі, то канстанцыі віж не было. ну і справы, – падумаў ён. валовіч агледзеўся навокал. летняя раніца дыхала цяплом. сонца ўзыходзіла. самыя розныя людзі віравалі вакол яго і на пероне. валовіч зазірнуў у буфет. потым пастаяў ля туалетаў. да цягніка заставаліся лічаныя хвіліны. і ён вылаяўся амаль уголас. пасля чаго скіраваў у занядбаны скверык. побач. дзе ля засмечаных лавак варушыліся цьмяныя постаці. бразгалі ў пакетах пустыя бутэлькі. у купцы дрэнна апранутых жанчын нешта дзялілі. і нервова палілі, азіраючыся па баках. на іх тварах чыталася пустата.

      – ціха сонейка ўстае, – раптам пачуў андруш валовіч шэпт у патыліцу. —

      – спаць кузуркам не дае…

      ён рэзка азірнуўся. дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж усміхалася яму з-за спіны. побач з ёй упэўнена глядзеў на яго заплыўшымі вочкамі даволі малады хлопец. у засаленым трэніровачным касцюме. сліна сцякала ў яго з вугла роту тонкай пісягай на няголены падбародак. азіяцкі скуласты твар не меў аніякага выразу.

      – а гэта – марык, – ужо ў поўны голас сказала канстанцыя, – мясцовы факер. – і дадала, па-змоўніцку: —

      – ён хоча са мной ажаніцца. праўда, марык? хлопец у адказ плямкнуў губатым ротам.

      – я б не супраць. – і спытаў, звяртаючыся ўжо да валовіча: —

      – а ты хто?

      – конь у паліто, – звыкла сказаў валовіч. каб адвязацца. і ўзяў дзяўчыну за руку.

      – гумар разумею, але нам на цягнік, —

      дадаў ён. дзяўчына згодна кіўнула. і хіхікнула: —

      – бывай, марык!

      але хлопец нечакана заўпарціўся. яго тупы твар сказіла зласлівая грымаса. вочы закаціліся ўгору. ён схапіў валовіча за крысо вятроўкі.

      – да ты чё? і пачаў застрашваць. саўгануў рукой у кішэню.

      – пысу

Скачать книгу