Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 6
дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж асцярожна ўзяла кніжку. двума пальцамі. быццам гадзілася. і прачытала назву:
«абстрагаванне ў жывёл», – і сказала раўнадушна: – што толькі не чытаюць, – але адразу пацікавілася, —
– а пра птушак тут ёсць? пасля чаго пачала гучна чытаць. раскрыўшы наўздагад: —
– «іншым разам прыводзяць меркаванні, што, чым жывёла бліжэй да чалавека, тым яна агідней. два шымпанзе здзекаваліся з птушанят. адзін шымпанзе раскідваў ежу, запрашаючы птушанят наблізіцца да яе, а ў гэты час другі адразу біў іх дротам, які да таго хаваў за спінай. птушаняты ўцякалі, але неўзабаве дазвалялі заманіць сябе зноў, і зноў былі пабітыя. тут дакладна бачная камбінацыя тыпаў паводзін, якія лічацца выключна чалавечымі: кааперацыя, планаванне паслядоўнасці будучых дзеянняў, падман і жорсткасць…» —
і пракаментавала. —
– бедныя птушаняты. але трапна заўважана. цікавае, урэшце, чытво. га, андруш? ты тут пра ўсё прачытаў?
валовіч думаў пра іншае. пра тое, напрыклад, што ён увязаўся ў рызыкоўную справу. што прадугледзець яе ход немагчыма. але грошы. невялікі задатак ён атрымаў. і амаль усё пакінуў жонцы.
– яшчэ не паспеў, – адказаў ён.
канстанцыя перагарнула старонку. – тут яшчэ больш цікава. вось паслухай: «…галовы і тулавы членістаногіх могуць нейкі час жыць асобна. самка багамола ў адказ на заляцанне іншым разам у літаральным сэнсе пазбаўляе свайго сэксуальнага партнёра галавы. у чалавека такія паводзіны лічыліся б асацыяльнымі, але ў насякомых яны звычайная рэч. пазбаўленне мозга здымае сэксуальныя забароны і вымушае тое, што засталося ад самца, да спароўвання. пасля гэтага самка завяршае ўрачыстасць трапезай у адзіночку…».
дзяўчына ажывілася яшчэ больш. яе голас безумоўна дасягаў слыху чалавечка з расадай. і тых, хто сядзеў праз пераход. але той па-ранейшаму рабіў выгляд недатычнасці. да ўсяго, што робіцца вакол яго.
валовіч больш маўчаў. але зрэдку ўстаўляў кароткія словы-каментары. якія ні пра што не сведчылі. душэўны цяжар пакрысе авалодваў ім. апошнім часам гэта адбывалася ўсё часцей.
канстанцыя нейкі час чытала. а потым адкінула кніжку ўбок. і сказала, быццам правакуючы валовіча:
– гэта якраз для мяне. потым дачытаю, а пакуль, бадай, перасяду да іх,
– і кіўнула ў бок карцёжнікаў на суседняй лаўцы. —
– перакінуся ў дурня. з азвярэлымі
пралетарамі. але валовіч рашуча перакрыў ёй шлях.
– не варта.
ён паклаў кніжку ў сумку і раптам убачыў у бакавой кішэні маток тоўстай рыбацкай лёскі. цьмяная думка мільганула ў яго галаве.
– тады я проста прагуляюся, – заўпарцілася канстанцыя. вочы яе заблішчэлі. прыгожы рот кранала раз-пораз змоўніцкая ўсмешка.
– а я не дазваляю, – забараніў валовіч. —
– урэшце, я