Праклён. Валеры Гапееў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 36

Праклён - Валеры Гапееў

Скачать книгу

да мяне прыйдзе… А табе яшчэ гукнецца, – бабулін голас, насмешлівы і злы.

      – Не прыйдзе!

      – Свіней ідзі карміць, брыда, – загадвае бабуля… Тут.

      Генадзь паглядзеў налева, і сэрца шалёна падскочыла пад горла: усе дошкі з падлогі зніклі, але тут, між сцяной і грубай, якая цяпер была проста кучай рудой гліны, ляжалі дошкі: шырокія, кароткія. Ляжалі няроўна, бугрыліся, нібыта знізу нешта імкнулася праз іх прабіцца ўгару.

      А на дошках, як на адмысловым пастаменце, стаяў вялікі драўляны ложак, без матраца. Тоўстыя высокія ногі папарна злучаныя спінкамі. Тая, ад галавы, высокая. Ад парога нізкая. З-за яе малы Генадзь часта пазіраў на бабулю – яна сядзела на ложку, расказвала яму… не памятае, але нешта страшнае, такое, што хацелася ўцячы, а ўцячы не мог, хаваўся ад бабы за спінку, слухаў яе голас. Страх трохі меншаў, ці то баба адмыслова пачынала казаць не так страшна, тады Генадзь высоўваўся – баба хітра падміргвала яму і зноўку казала нешта жудаснае.

      Спінкі з ножкамі злучалі дзве тоўстыя білы. “Да іх і прывязвалі рукі”. Варухнуўся жаль, зусім не да месца тут, не да часу.

      Генадзь адкінуў ложак на рэшткі грубкі.

      Прысеў, стаў уважліва глядзець на падлогу. Сухое лісцё і смецце.

      Глупства, падумаў урэшце: калі б тут і было што, на падлозе, яго б даўно паднялі.

      Яму трэба было пасля смерці бабы прыйсці і залезці пад ложак. Чаму ён не прыйшоў? Маці… Яна не пусціла. А можа, і прыходзіў сюды Генадзь. Ды маці паперадзе яго прайшлася з мяцёлкай ці мокрай анучай.

      Генадзь устаў, пашукаў вачыма – нічога патрэбнага, зручнага не знайшоў. Адгроб нагой зямлю і смецце ад берагу дошак.

      Падчапіў адну, адкінуў.

      Ведаў, што дошкі мусяць ляжаць на нейкіх папярочных бэльках, а тут адразу пад дошкай зямля. Чорная, чыстая. Такая чыстая, што захавала ў сабе малюнак паверхні дошкі: сучок, пражылкі… Другая, трэцяя дошка… Адкінуў апошнюю, ад сцяны, найцяжэйшую і шырокую. У першы момант мільганула надзея, ды згасла: тое, што прыцягнула ўвагу, было невялікім мышыным гняздом, ад якога ў самы кут вёў кароткі адкрыты ход.

      І ўсё. Але расчаравання не было – адно стома. І крыўда.

      Што нічога не выйшла. Што тое, у што ён гэтак паверыў, было проста ўспамінам маленства.

      Падняў той самы дручок, якім збіваў галінастую крапіву на шляху, калупнуў без асаблівай цікавасці мёртвае мышынае гняздо. Невялікі шарык з сухой травы, смецця, кавалачкаў матэрыі, нітак, выкаціўся на чорную, прыбітую дошкамі зямлю, амаль рассыпаўся.

      І цьмяна засвяціўся ў гэтай парахні кавалачак металу. Можа, срэбра.

      Генадзь не паспеў здзівіцца гэтаму свячэнню, а гарачая хваля ўзбуджэння наструніла ногі, цёпла сціснула жывот, апаліла грудзі і падымалася вышэй – да горла, якое раптам зрабілася сухім.

      Борзда прысеў, разварушыў рэшткі гнязда, узняў знойдзенае.

      На тоўстай суровай нітцы чорнага колеру боўтаўся срэбны (так, цяпер Генадзь быў пэўны, што срэбны) кружок дыяметрам сантыметры

Скачать книгу