Праклён. Валеры Гапееў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 39

Праклён - Валеры Гапееў

Скачать книгу

святаў. Ніколі нідзе раней на такія тэмы яму спрачацца не даводзілася. Адмовіцца? Але ж 20 даляраў за тысячу знакаў! Адно незразумела: як аспрэчваць, у які бок? Аўтар кажа пра тое, што само рыхтаванне да свята вяло да змены свядомасці чалавека, рыхтавала яго да святкавання – і вызначаны момант чалавек сустракаў з іншай свядомасцю, ачышчанай ад штодзённых клопатаў, вызваленай ад нудных турбот, і таму давала мажлівасць, імаверна, судакрануцца з нечым незвычайным, не штодзённым, адчуць і прыняць яго. Значыць, галоўным было не так само свята, як рыхтаванне да яго. І такім парадкам, адчуваючы ў адзін момант разам з усім родам, племем элемент незвычайнасці, чалавек усведамляў сябе як часцінку цэлага: свята было адно на ўсіх, больш таго, аднаму практычна і нельга было дасягнуць такога роўню змены свядомасці. Бо залучаліся музыка, скокі, полымя вогнішчаў, розная атрыбутыка…

      Што тут можна сказаць супраць? Давядзецца дужа шмат шукаць і перачытваць усяго. Ды каб жа хоць які кірунак… Але чаму б і не паспрабаваць? Балазе, кірунак падкажуць… “Пачытаў. Вельмі цікава і, не буду хаваць, незвычайна для мяне. Шчыра кажучы, не ведаю, як падступіцца”, – адказаў Генадзь на ліст.

      “Прыемна пачытаць, што вас зацікавіла прапанова. Гэта галоўнае. Падступіцца зусім не цяжка, гэта толькі здаецца. Адразу давайце зробім з вамі так. Паглядзім на свята з іншага боку – з боку арганізатараў. Як вы думаеце, арганізатары, скажам, святочнага шэсця ў наш Дзень Перамогі маюць гэтакі ж святочны настрой, як тыя ветэраны, што ідуць у калоне? Відавочна ж, што і ў мінулым былі тыя, хто свята рыхтаваў, арганізоўваў – значыць, такім людзям нейкая там сакральнасць, што нібыта адкрывалася ў святкаванні, і непатрэбная была… Зразумелы ход маіх думак?” “О, зразумеў! Значыцца, тыя, хто арганізоўваў святы, і не мелі ніякай патрэбы ў той сакральнасці, бо яе, хутчэй за ўсё, і не было! А далей можна паставіць пытанне: чаму ўсякая сістэма, у аснове якой ляжыць ідэалогія падпарадкавання меншасцю большасці, так імкнецца да масавых мерапрыемстваў: камуністы, фашысты, ды проста кожная таталітарная…“ – адказаў Генадзь – яму стала цікава.

      “Цудоўна, вы слушна ўсё зразумелі, але пра таталітарызм нічога казаць не будзем. Не трэба чапаць сённяшні час. А вось на камуністах трэба зрабіць акцэнт. Яшчэ лепей спрасціць разуменне камунізму да калгаснага ладу”, – пахваліў Генадзя невядомы суразмоўнік (у яго быў нейкі невыразны нік).

      “Непраблемна. Тады ўсякае масавае мерапрыемства, арганізаванае зверху, скіраванае на дэманстрацыю нібыта еднасці… Адначасна існая сістэма кіравання правярае свае здольнасці: вывесці тысячы людзей, прымусіць натоўп дзеяць паводле зададзенага сцэнарыю, падпарадкаваць эмацыйны і псіхічны настрой натоўпу, кіраваць ім, мяняць згодна са сваім планам”, – падзяліўся Генадзь далей думкамі.

      “Выдатна, кірунак той, які трэба. Я папрасіў бы вас зрабіць матэрыял як нібыта дыялог, але не злоўжывайце цытатамі аўтара артыкула. Сем з паловай тысяч знакаў,

Скачать книгу