Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 34

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

канвойныя спявалі, танцавалі, безупынку пілі, паляпваючы па плячу сваіх кампаньёнак. I ў гэтай атмасферы прадажнага кахання, нікаціну і алкаголю нябачна лунаў дэвіз: «Пасля нас хоць патоп».

      Пасля абеду да іх падсеў нейкі салдат і прапанаваў зрабіць за пяць крон флегмону і заражэнне крыві. Бамбіза, які ўжо страціў усялякую душэўную раўнавагу, пайшоў з салдатам у прыбіральню упырскваць сабе пад скуру ў нагу газу.

      Калі пачало змяркацца, Швейк унёс прапанову скіравацца ў дарогу да фельдкурата. Але малы таўстун, у якога язык пачаў заплятацца, спакусіў Швейка застацца яшчэ. Бамбіза быў таксама той думкі, што фельдкурат можа пачакаць. Аднак Швейку ў «Кукліку» ўжо абрыдла, і ён прыгразіў, што пойдзе адзін.

      Пайсці пайшлі, але Швейку давялося паабяцаць, што яны зойдуць яшчэ куды-небудзь. Спыніліся яны за «Фларэнцыяй» у маленькай кавярні, дзе таўстун прадаў свой сярэбраны гадзіннік, каб яны маглі яшчэ павесяліцца.

      Адтуль сваіх канваіраў вёў ужо Швейк пад рукі. Гэта была нялёгкая праца: ногі ў іх увесь час падкошваліся, і іх бесперастанку цягнула яшчэ куды-небудзь зайсці. Малы таўстун ледзьве не згубіў пакет, адрасаваны фельдкурату, і Швейк быў вымушаны несці пакет сам. Кожны раз, калі насустрач ім ішоў афіцэр або нейкі унтэр-, Швейк павінен быў іх папярэджваць. Звышчалавечымі намаганнямі яму ўдалося дацягнуць іх да Кралаўскай вуліцы, дзе жыў фельдкурат. Швейк сам прымкнуў да вінтовак штыкі і штуршкамі пад рэбры прымусіў сваіх канваіраў, каб яны вялі яго, а не ён іх.

      На другім паверсе, дзе на дзвярах была візітная картка «Ота Кац, фельдкурат», дзверы ім адчыніў нейкі салдат. З пакоя чутны былі галасы, звон бутэлек і шклянак.

      – Wir… melden… gehorsam… Herr… Feldkurat, – ледзьве вымавіў бамбіза, аддаючы чэсць салдату, – ein… Paket… und ein Mann gebracht…

      – Улазьце, – сказаў салдат. – Дзе гэта вы так набраліся? Пан фельдкурат таксама… – салдат сплюнуў.

      Салдат адышоў з пакетам, яго доўга чакалі, пакуль нарэшце не адчыніліся дзверы і ў пярэдні пакой не ўвайшоў, а ўляцеў федьдкурат. Ён быў у камізэльцы, і ў руцэ трымаў сігару.

      – Дык вы ўжо тут, – сказаў ён, звяртаючыся да Швейка. – А, гэта вас прывялі. Э… ці няма ў вас запалак?

      – Асмелюся далажыць, пан фельдкурат, няма, – адказаў Швейк.

      – Э… а чаму ў вас няма запалак? У кожнага салдата павінны быць запалкі, каб ён мог закурыць. Салдат, які не мае запалак, з’яўляецца… Што з’яўляецца?

      – Асмелюся далажыць, з’яўляецца без запалак, – падказаў Швейк.

      – Абсалютна правільна, з’яўляецца без запалак і не можа даць нікому прыкурыць. Гэта па-першае. А цяпер па-другое. Ногі ў вас не смярдзяць?

      – Асмелюся далажыць, не смярдзяць.

      – Дык гэта было па-другое. А цяпер па-трэцяе. Гарэлку п’яце?

      – Асмелюся далажыць, гарэлкі не п’ю, толькі ром.

      – Добра! Вы паглядзіце на гэтага салдата. Я пазычыў яго на сённяшні дзень у обер-лейтэнанта Фельдгубера, гэта яго дзяншчык. Ён нічога не п’е, бачыце, непі… непітушчы,

Скачать книгу