Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 29

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

ды з фасолевым гарнірам, легчы на бруха і калупаць у носе, не думаючы пра пана бога. Ці не праўда?

      Ён паглядзеў з кафедры ўніз на дваццаць белых анёлаў у сподніках – як і ўсе астатнія, яны знайшлі сабе занятак – забаўляліся. У задніх радах гулялі ў «мяса»*.

      – Вельмі цікава, – шапнуў Швейк свайму суседу, на якім ляжала падазрэнне, што ён за тры кроны адсек свайму таварышу сякерай усе пальцы на руцэ, каб той вызваліўся ад вайсковай службы.

      – Ці тое яшчэ будзе! – адказаў сусед. – Ён сёння здорава нажлукціўся, значыцца, зноў будзе балакаць пра цярністы шлях грэху.

      Сапраўды, фельдкурат сёння быў у надта добрым настроі. Сам не ведаючы, навошта, ён увесь час перагінаўся з кафедры і мала не страціў раўнавагі і не зваліўся ўніз.

      – Вы, лайдакі, ніколі нічому не навучыцеся, – вяшчаў фельдкурат. – Я за тое, каб вас усіх пастраляць. Вы добра мяне зразумелі? Я заяўляю з гэтага божага месца, нікчэмнікі, таму што бог ёсць быціе… якое вас не баіцца, а так возьме вас у работу, што вы ачмурэеце, бо вы не хочаце звярнуцца да Хрыста і лепей будзеце ісці цярністым шляхам грэху…

      – Вово, дайшоў. Добра ж насмактаўся! – радасна зашаптаў Швейку сусед.

      – Цярністы шлях грэху – гэта, дурні вы бязглуздыя, шлях барацьбы з распустай. Вы, марнатраўныя сыны, якія любяць ашывацца ў адзіночках замест таго, каб вярнуцца да айца нашага, скіруйце пагляды вашы да нябёсаў і вы пераможаце, і мір паселіцца ў душах вашых, грубіяны… Я папрасіў бы, там, з-заду, не чмыхаць! Вы не жарабцы і не ў стайні знаходзіцеся, а ў храме божым. Памятайце, вы, быдла, што вы – людзі і павінны скрозь цёмны морак сучаснасці скіраваць пагляды ў далёкую прастору вечнасці і ведаць, што ўсё тут часовае, адзін толькі бог – на векі вечныя. Sehr gut, nicht wahr, meine Herren? А калі вы думаеце, што я буду дзень і ноч маліцца за вас, каб міласэрны бог, дуралеі, удыхнуў сваю душу ў вашы халодныя сэрцы і ў сваёй святой ласцы дараваў грахі вашы, то памыляецеся! Я вас у райскія шаты не павяду. Чуеце, што я гавару, вы там, у сподніках?

      Дваццаць споднікаў паглядзелі ўгару і ў адзін голас адказалі:

      – Так точна, чуем.

      – Мала толькі чуць, – працягваў сваю казань фельдкурат. – Вы не ўмееце маліцца і думаеце, што ходзяць у касцёл толькі дзеля пацехі, быццам тут нейкі тэатр ці кіно. Я гэта выб’ю ў вас з галавы, каб вы не думалі, што я прыйшоў сюды вас забаўляць ці прыносіць вам нейкую радасць. Я рассаджаю вас па адзіночках, вось што я зраблю. I ўсё-такі вы мяне калі-небудзь успомніце і скажаце: «Ён жадаў нам дабра»…

      Сярод двух дзесяткаў споднікаў пачуўся ўсхліп. Гэта зайшоўся ад плачу Швейк.

      Фельдкурат зірнуў уніз. Там стаяў Швейк і цёр вочы кулаком.

      – Хай кожны з вас бярэ прыклад з. гэтага чалавека, – працягваў фельдкурат, паказваючы на Швейка. – Што ён робіць? Плача. Не плач, кажу я табе, не плач! Ты хочаш выправіцца? Гэта табе, даражэнькі, так лёгка не ўдасца. Зараз ты плачаш, а вернешся ў сваю камеру і зноў будзеш гэткім жа нягоднікам,

Скачать книгу