Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 25

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

на адным баку пачка па-нямецку, на другім па-чэшску.

      Апошнім падарункам быў гаршчок з белым гіяцынтам. Калі ўсё гэта было разложана на ложку, баранеса фон Батцангейм не магла стрымаць слёз ад замілавання. У некалькіх згаладнелых сімулянтаў таксама пацякла… слінка. Кампаньёнка, падпіраючы Швейка са спіны, таксама праслязілася. Было ціха, як у касцёле. Цішыню раптам парушыў Швейк, які, склаўшы рукі, загаварыў:

      – Ойча наш, які на небе, хай свяціцца імя тваё, хай прыйдзе царства тваё… Пардон, спадарыня, не так. Я хацеў сказаць: «Пане божа, ойча нябесны, блаславі нам гэтыя дары, якія ад шчодрасці тваёй спажываць будзем. Аман!»

      Пасля гэтых слоў ён узяў з ложка курыцу і накінуўся на яе пад спалоханым поглядам доктара Грунштэйна.

      – Ах, як яму смачна, зальдаціку! – захоплена прашаптала доктару Грунштэйну старая баранеса. – Ён ужо здаровы і можа паехаць на фронт. Я сапраўды вельмі рада, што ўсё гэта яму прыйшлося даспадобы.

      Потым яна хадзіла ад ложка да ложка і раздавала ўсім сігарэты і шакаладныя цукеркі і пасля свайго абходу вярнулася да Швейка. Пагладзіла яго са словамі «Behüt euch Gott» і выйшла з усёй світай за дзверы.

      Пакуль доктар Грунштэйн праводзіў баранесу, Швейк раздаў куранят, якія былі праглынуты пацыентамі з такой хуткасцю, што, вярнуўшыся, доктар знайшоў замест іх толькі кучу касцей, абгрызеных так чыста, быццам кураняты жывымі трапілі ў гняздо сцярвятнікаў і іх косці некалькі месяцаў пражыла сонца.

      Зніклі і вайсковы лікёр і тры бутэлькі віна. Канулі ў страўніках пацыентаў пліткі шакаладу і пачак пячэння. Нехта выпіў нават флакон лаку для ногцяў з манікюрнага набору, а нехта надкусіў прыкладзеную да зубной шчоткі зубную пасту.

      Доктар Грунштэйн зноў прыняў баявую паставу і выступіў з доўгай прамовай. У яго камень спаў з сэрца, калі візіт закончыўся. Куча абгрызеных касцей пераканала яго ў тым, што ўсе пацыенты непапраўныя сімулянты.

      – Салдаты, – сказаў ён, – калі б у вас было хоць трохі розуму, вы б усяго гэтага не чапалі, а падумалі б: «Калі мы гэта зжаром, то старшы ўрач не паверыць, што мы цяжка хворыя». А цяпер вы самі даказалі, што не даражыце маёй дабратой. Я вам пампую страўнікі, стаўлю клісціры, стараюся трымаць на строгай дыеце, а вы так перагружаеце страўнік! Хочаце нажыць катар страўніка, ці што? Дык памыляецеся! Перш чым вашы страўнікі паспеюць гэта пераварыць, я вычышчу іх так грунтоўна, што вы будзеце помніць пра гэта да самай смерці і дзецям сваім раскажаце, як аднойчы нажэрліся куранят і іншых ласункаў і як гэта не ўтрымалася ў страўніку і чвэрткі гадзіны, бо вам усё своечасова выпампавалі. А ну, за мной па адным! Не забывайце, што я не такі асёл, як вы, я трохі разумнейшы, чым вы ўсе, разам узятыя. Апрача таго, аб’яўляю, што заўтра прышлю да вас камісію. Занадта доўга вы тут качаецеся. I ніхто з вас не хворы, калі за пяць хвілін вы можаце так засвінячыць страўнік, як гэта вам толькі што ўдалося зрабіць… Дык наперад марш!

      Калі чарга дайшла да Швейка, доктар Грунштэйн паглядзеў на яго і, прыгадаўшы

Скачать книгу