Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 23
– Коцятка!
– Тут.
– Прамыванне страўніка і хінін.
I так аднаго за адным – механічна, груба і без літасці.
– Швейк!
– Тут.
Доктар Грунштэйн зірнуў на навічка.
– На што скардзіцеся?
– Асмелюся далажыць, у мяне раматус! Доктар Грунштэйн за час сваёй практыкі прывык размаўляць з хворымі іранічна, і гэта дзейнічала мацней, чым крык.
– Ага, рэўматызм… – сказаў ён Швейку. – Гэта сапраўды цяжкая хвароба. I трэба ж захварэць на рэўматызм якраз у час сусветнай вайны, калі неабходна ісці на фронт! Я думаю, гэта вас страшэнна засмучае!
– Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, страшэнна засмучае.
– Бачыце, яго гэта засмучае. Вельмі міла з вашага боку, што з вашым рэўматызмам вы звярнуліся да нас менавіта цяпер. У мірны час скача сабе, небарак, як казляня, а як выбухне вайна, адразу з’яўляецца рэўматызм і калені ўжо не служаць! Як у вас калені, не баляць?
– Асмелюся далажыць, баляць.
– I ўсю ноч не можаце заснуць, ці не праўда? Рэўматызм – вельмі небяспечная, пакутлівая і цяжкая хвароба. У нас наконт рэўматызму ёсць вялікі вопыт: строгая дыета і іншыя нашы спосабы лячэння даюць вельмі добрыя вынікі. Тут вы ачуняеце раней, чым у Пешцявах, і так замаршыруеце на фронт, што толькі пыл курэць будзе!
I, звяртаючыся да фельчара, старшы лекар сказаў:
– Пішыце: «Швейк, строгая дыета, два разы на дзень прамыванне страўніка і раз на дзень клісцір». А як будзе далей, пабачым. Пакуль што адвядзіце яго ў працэдурны кабінет, прамыйце страўнік і пастаўце, калі ачухаецца, клісцір, ды такі, каб усіх святых успомніў, каб ягоны рэўматызм спалохаўся і прапаў.
Павярнуўшыся тварам да астатніх ложкаў, доктар Грунштэйн сказаў прамову, поўную прыгожых і разумовых сентэнцый.
– Не думайце, што перад вамі вейкі асёл, якому можна наставіць нос. Я ведаю, што ўсе вы асталопы і хочаце дэзерціраваць з арміі, і паводле гэтага я з вамі абыходжуся. Я ў сваім жыцці бачыў сотні і сотні такіх ваяк, як вы. У той час як іх таварышы змагаліся ва фронце, явы мерыліся валяцца ў ложку, жыраваць па шпітальных харчах і чакаць, калі скончыцца вайна. Але яны страшэнна пралічыліся! I вы ўсе прагадаеце! Нават праз дваццаць гадоў вы будзеце енчыць, калі вам прысніцца, як вы тут у мяне сімулявалі!
– Дазвольце далажыць, пане старшы ўрач, – пачуўся ціхі голас з ложка ля акна, – я ўжо зусім здаровы. Я ўжо ноччу заўважыў, што задуха ў мяне прайшла.
– Ваша прозвішча?
– Коваржык. Асмелюся далажыць, мне быў прапісаны клісцір.
– Добра. Клісцір вы атрымаеце на дарогу, – вырашыў доктар Грунштэйн, – каб потым не скардзіліся, што мы вас тут не лячылі. Так, а цяпер усе хворыя, якіх я назваў, ідзіце за сяржантам і атрымайце ўсё, што кожнаму належыць.
Кожны атрымаў прызначаную яму салідную порцыю. Некаторыя спрабавалі ўздзейнічаць на