Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 22

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

высветліў нехта каля дзвярэй, – упырснуць сабе пад скуру ў руку газу. Майму стрыечнаму брату пашанцавала: яму адрэзалі руку па локаць, і цяпер яму напляваць на ўсю вайсковую службу.

      – Вось бачыце, – сказаў Швейк, – усё гэта кожны з нас павінен перацярпець у імя яго вялікасці імператара. I выпампоўванне страўніка, і клісцір. Калі некалькі гадоў таму назад я быў на службе, у нашым палку, бывала яшчэ горш. Хворага звязвалі «ў козлы» і кідалі ў халодную, каб вылечыўся. Там не было ніякіх ложкаў з сеннікамі, як тут, альбо плявальніц. Адны голыя нары, і на іх хворыя. Неяк ляжаў там адзін з самым сапраўдным тыфам, а другі побач з чорнай воспай. Абодва былі звязаны «ў козлы», а палкавы лекар іх біў выспяччам па бруху за тое, што, маўляў, сімулянты. Але калі абодва салдаты памерлі, справа дайшла да парламенту і трапіла ў газеты. Тут нам адразу забаранілі чытаць тыя газеты і нават абшукалі нашы куфэркі, ці няма ў каго газет. А мне заўсёды так пашанцуе, што ва ўсім палку ні ў кога не знайшлі, толькі ў мяне. Ну, павялі да камандзіра палка. А наш палкоўнік такі доўбень – царства яму нябеснае! – закрычаў на мяне, каб я стаяў смірна і прызнаўся, хто напісаў у тыя газеты, а не, дык ён мне раскроіць морду ад вуха да вуха і будзе трымаць у турме, пакуль не счарнею. Потым прыйшоў палкавы ўрач, махаў мне кулаком пад носам і крычаў: «Sie werfluchter Hund, Sie schäbiges Wesen, Sie unglückliches Mistvieh! Сацыялістычнае быдла!» А я пазіраю ім проста ў вочы, вокам не звяду і маўчу, як рыба. Правую руку – пад казырок, левую – па шве! Бегалі яны вакол мяне, як сабакі, гаўкалі на мяне, а я – хоць бы хны, маўчу, аддаю чэсць, а левая рука – па шву. Лютавалі яны так з паўгадзіны, потым палкоўнік падбег да мяне і як зараве: «Ты ідыёт ці не ідыёт?» – «Так точна, пан палкоўнік, ідыёт». – «На тры тыдні пад строгі арышт, два посных дні на тыдзень, месяц карцэру ў казарме, на двое сутак у козлы! Пад замок зараз жа і не даваць яму жэрці! Звязаць яго! Паказаць яму, што дзяржаве ідыёты не патрэбны. Мы табе, мярзотнік, выб’ем з мазгаўні газеты!» На гэтым палкоўнік сваю казань закончыў. А пакуль я сядзеў пад арыштам, у казарме тварыліся дзівосы. Палкоўнік увогуле забараніў салдатам чытаць, нават «Пражскую афіцыйную газету». У салдацкай крамцы забаронена было нават загортваць у газеты сасіскі і сыр. I вось з гэтага часу салдаты і пачалі чытаць. Наш полк адразу зрабіўся самым начытаным. Мы чыталі ўсе газеты, і ў кожнай роце складалі вершыкі і песенькі супраць пана палкоўніка. А калі што-небудзь здаралася ў палку, заўсёды знаходзіўся які-небудзь дабрадзей, які даваў у газету нататку пад назвай «Катаванне салдат». Мала таго, пісалі дэпутатам у Вену, каб яны іх прыструнілі, а тыя пачалі падаваць запыты ў парламент – адзін за адным – пра тое, што наш палкоўнік – звер і да таго падобнае. Нейкі міністр паслаў да нас камісію, каб гэта расследаваць, і ў выніку Франта Генчл з Глубокай атрымаў два гады турмы, бо гэта менавіта ён паскардзіўся ў Вену дэпутатам парламента на палкоўніка, які даў яму поўху на вучэбным пляцы. Калі камісія выехала, палкоўнік выстраіў усіх нас, увесь полк, і аб’явіў, што салдат ёсць салдат, ён павінен трымаць язык за зубамі і служыць,

Скачать книгу