Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 8

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак

Скачать книгу

і перамагаў параграф, душыў параграф, ідыётнічаў параграф, пырскаў слінай параграф, смяяўся параграф, пагражаў параграф, забіваў і не дараваў параграф. Гэта былі жанглёры законамі, жрацы мёртвай літары закона, пажыральнікі абвінавачаных, тыгры аўстрыйскіх джунгляў, якія разлічваюць свой скок на абвінавачанага паводле колькасці параграфаў.

      Выключэнне складалі некалькі чалавек (гэтак жа, як і ў паліцэйскай управе), якія ставіліся да закона не надта сур’ёзна. Бо і сярод куколю часам знойдуцца зерні пшаніцы.

      Да аднаго з такіх паноў прывялі на допыт Швейка. Гэта быў пажылы дабрадушны чалавек, які некалі, дапытваючы вядомага забойцу Валеша, не забываў яму прапаноўваць: «Будзьце ласкавы прысесці, пане Валеш, вось якраз вольнае крэсла».

      Калі прывялі Швейка, суддзя з уласцівай яму далікатнасцю папрасіў яго сесці і сказаў:

      – Дык вы, значыцца, і ёсць той самы Швейк?

      – Я думаю, што і павінен ім быць, – адказаў Швейк, – бо мой тата быў Швейк, і матуля пані Швейкава. Я не магу зрабіць ім такую ганьбу, адмовіўшыся ад свайго прозвішча.

      Лагодная ўсмешка мільганула на твары следчага.

      – Але ж вы і натварылі бог ведае чаго! У вас на сумленні шмат сяготаго.

      – У мяне на сумленні заўсёды шмат чаго, – сказаў Швейк, усміхаючыся яшчэ больш лагодна, чым сам пан судовы следчы. – У мяне на сумленні, можа, яшчэ больш, чым у вас, ваша міласць.

      – Гэта відаць з пратакола, які вы падпісалі, – не менш ласкавым голасам прамовіў судовы следчы. – Ці не рабілі на вас які-небудзь націск у паліцыі?

      – Ды дзе там, ваша міласць. Я сам іх спытаў, ці трэба падпісаць, і калі сказалі падпісваць, то я паслухаўся. Не буду ж я з імі біцца з-за свайго ўласнага подпісу. Толькі б сабе на шкоду. Ва ўсім павінен быць парадак.

      – Вы, пан Швейк, адчуваеце сябе поўнасцю здаровым?

      – Поўнасцю здаровым то не, ваша міласць, у мяне раматус, нашароўваюся ападэльдокам.

      Стары пан зноў ласкава ўсміхнуўся.

      – А што б вы сказалі, калі б мы вас накіравалі на агляд да судовых лекараў?

      – Я думаю, што мне не так ужо блага, каб паны лекары трацілі на мяне час. Мяне ўжо агледзеў адзін доктар у паліцэйскай управе, ці няма ў мяне трыперу.

      – Ведаеце, пане Швейк, мы ўсё ж паспрабуем звярнуцца да судовых лекараў. Складзём камісію, пасадзім вас у папярэдняе зняволенне, а вы тым часам добра сабе адпачнеце. Вось яшчэ адно пытанне. З пратаколу вынікае, што вы заяўлялі, быццам хутка выбухне вайна, і пашыралі гэтую думку. Ці так гэта?

      – Выбухне як змаргнуць, ваша міласць, пане саветнік.

      – А ці не бывае ў вас часам прыпадкаў падучай хваробы?

      – Гэтага, прабачце, няма. Але аднойчы на мяне ледзьве не зваліўся аўтамабіль на Карлавай плошчы. Але тое было ўжо некалькі гадоў назад.

      На гэтым допыт быў закончаны. Швейк падаў пану судоваму следчаму руку і, вярнуўшыся ў свой пакойчык, сказаў суседзям:

      – Дык, значыцца, мяяе з-за забойства эрцгерцага Фердынанда

Скачать книгу