Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 20
Лэдзі Аўтрэм, якую суправаджала высокая сціпла апранутая жанчына, усё яшчэ вельмі прыгожая, відавочна, тая самая міс Грэйсан, паглядзела на маленькага святара з халоднай пагардай.
– Праўда ж, сэр, – сказала яна, – у нас вельмі прыватная справа, і я не разумею, што вам да яе.
– Каму, як не святару, сунуць нос у прыватныя справы, – гыркнуў сэр Джон Кокспэр. – Вы быццам не ведаеце, што яны шукаюць сабе пажывы за кулісамі падзеяў, як пацукі за ашалёўкай. Прагрызаюць сабе дарогу да самага асабістага, што ёсць у людзей. Паглядзіце, як ён ужо завалодаў бедным Марнам, – сэр Джон трохі сердаваў, бо шляхетныя сябры пераканалі яго не друкаваць сенсацыйны артыкул у абмен на права быць у самым эпіцэнтры таямніцы Таварыства. Яму нават да галавы не прыходзіла задацца пытаннем, ці не быў ён сам падобны да пацука за ашалёўкай.
– О, не хвалюйцеся, – сказаў айцец Браўн у нецярплівым узрушэнні. – Я абгаварыў гэта з маркізам і тым адзіным святаром, з якім ён мае хоць нейкія дачыненні. Яго клерыкальную прыхільнасць моцна перабольшваюць. Кажу вам: ён ведае, што робіць. І я сапраўды прашу вас усіх пакінуць яго ў спакоі.
– Вы хочаце сказаць, пакінуць яго зажыва пахаваным у гэтым напаўжывым-напаўмёртвым стане нуды і вар’яцтва сярод руін! – закрычала лэдзі Аўтрэм, і яе голас злёгку задрыжаў. – І ўсё праз тое, што ён меў няшчасце застрэліць кагось на двубоі больш за чвэрць стагоддзя таму! І гэта вы называеце хрысціянскай міласэрнасцю?
– Так, – флегматычна адказаў святар, – гэта я называю хрысціянскай міласэрнасцю.
– Вось і ўся хрысціянская міласэрнасць, якой можна дачакацца ад святароў, – з прыкрасцю пракрычаў Кокспэр. – Менавіта гэта яны і разумеюць пад дараваннем, на якое можа спадзявацца бядак, што ўчыніў бязглуздзіцу: яго замуруюць жыўцом і да смерці замораць пастамі, пакаяннем і пагрозамі пякельнага агню. І ўсё таму, што куля вылецела не ў той бок.
– Праўда ж, айцец Браўн, – сказаў генерал Аўтрэм, – няўжо вы шчыра лічыце, што ён гэта заслужыў? У гэтым вашае хрысціянства?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.