Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов страница 5

Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов Калекцыя «ПрайдзіСвет»

Скачать книгу

сярэдзіны наступнага дня ўся нашая вада скончылася, за выключэннем той дробязі, што мы пакінулі для дзяцей. Але мы ўсё яшчэ спяшаліся наперад. Цяпер, калі мы зайшлі так далёка, было страшна вяртацца, бо каб трапіць у Малапалоле, давядзецца шмат прайсці без вады. Вечарам трывога ўзмацнілася. Мы ўкленчылі на пяску і пачалі маліцца. Калі Герардус Гробелар прасіў у Бога злітавацца над намі, асабліва над малечай, яго голас гучаў вельмі моцна і сур’ёзна. Маленькую Джэміму ён згадаў па імені. Ангелец укленчыў побач са мной, і я заўважыў, што калі Герардус згадаў дачку Коса Стэйна, яго скаланула.

      Узышоў месяц. Наўкола была адна пустэльня. Нашыя павозкі здаваліся зусім маленькімі і самотнымі, і штосьці ў іх выглядала вельмі жалобна. Жанчыны і дзеці абнялі адно аднаго і доўга плакалі. Нашыя кафры крыху адсунуліся і глядзелі на нас. Мая жонка Сані ўзяла мяне за рукі, і я падумаў пра канцэнтрацыйны лагер. Бедная жанчына, яна столькі адпакутавала. Я ведаў, што яна думае пра тое ж, што і я: можа, яно і лепей, што нашыя дзеці памерлі тады, а не цяпер.

      Мы прасунуліся так далёка ў пустэльню, што казалі адно аднаму: канец дарогі ўжо блізкі. І хаця мы ведалі, што да нямецкага захаду яшчэ ісці і ісці і што адлегласць, якую мы адолелі, – гэта ўсяго толькі пачатак Калахары, мы спрабавалі хлусіць, нібыта вада ўжо зусім побач. Але, безумоўна, падманвалі толькі саміх сябе. Кожны ў глыбіні душы адчуваў, што гэта не больш чым хлусня. А пазней мы нават перасталі маніць адно аднаму пра тое, як нам пашанцавала, што мы засталіся ў жывых. Каб патлумачыць, наколькі ўсё было кепска, варта згадаць, што мы больш не спрабавалі ўтоіць складанасць нашага становішча ад жанчын і дзяцей. Яны плакалі, прынамсі, некаторыя з іх. Але тады не было ніякай розніцы. Ніхто не спрабаваў суцешыць тых, хто плача. Мы ведалі, што слёзы не маюць сэнсу, але ў той жа час разумелі, што плач жанчын мае не менш сэнсу, чым мужнасць мужчын. Праз некаторы час плач у нашым лагеры сціх. Жанчыны, што перажылі гэтыя жахлівыя дні і жывымі вярнуліся ў Трансвааль, больш ніколі не маглі плакаць. Іх загартавала тое, што яны бачылі. У гэтым яны зрабіліся такімі ж, як мужчыны. Мне здаецца, горш ад гэтага ў свеце няма нічога, – калі жанчыны праходзяць праз такія страшныя пакуты, што робяцца амаль як мужчыны.

      Той ноччу мы амаль не спалі. Наступнага дня мужчыны з самага ранку пайшлі шукаць ваду. Праз гадзіну пасля ўзыходу сонца вярнуўся Ферэйра і сказаў, што за некалькі міляў адсюль ён знайшоў бруднаватую лужыну. Мы ўсе пайшлі туды і адчулі сябе нашмат лепш. Толькі калі мы сабраліся весці да знойдзенай лужыны скаціну, мы заўважылі, што мінулай ноччу кафры збеглі. Яны вышмыгнулі, калі мы пайшлі спаць. Самыя слабыя валы не змаглі падняцца, каб ісці на вадапой. І мы іх пакінулі. Некаторыя валы былі затаптаныя да смерці ці захраслі ў гразі і задыхнуліся, і нам давялося іх выцягваць, каб астатнія маглі напіцца. Усё гэта было жахліва.

      Перад самым нашым адпраўленнем памерла адна з дачок Ферэйры. Мы выкапалі ў пяску яміну і пахавалі яе. І вырашылі вяртацца.

      Пасля смерці дачкі Абрахам Ферэйра падышоў да Герардуса

Скачать книгу