Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Зоркі над вельдам (зборнік) - Коллектив авторов страница 6
Тады мы заўважылі, што Кос Стэйн звар’яцеў. Ён адмовіўся вяртацца. Запрог валоў і быў гатовы рушыць наперад. Яго жонка ціха сядзела ў павозцы з дзіцем – яна пойдзе туды, куды пойдзе яе муж. Безумоўна, так яно і мусіць быць. Некаторыя жанчыны пацалавалі яе на развітанне і заплакалі. Але жонка Коса Стэйна не плакала. Мы пачалі ўгаворваць Коса ехаць з намі, але ён сказаў, што ўжо прыняў рашэнне перасячы Калахары і што не збіраецца вяртацца праз нейкае глупства.
– Але паслухай, – сказаў яму Герардус Гробелар, – у цябе ж няма вады.
– Значыць, буду піць каву, – як заўсёды смеючыся, адказаў Кос Стэйн, узяў пугу і разам з павозкай пайшоў прэч. Разам з ім пайшоў толькі Вэбер – я так думаю, таму, што той добра да яго ставіўся. Вось чаму я сказаў у пачатку, што ангельцы – вялікія дзівакі. Вэбер мусіў ведаць, што нават калі Кос Стэйн не з’ехаў з глузду, яго ўчынак усё адно вар’яцкі, – і тым не менш пайшоў разам з ім.
Мы раздзяліліся. Нашыя павозкі марудна пакаціліся ў бок Малапалоле. Павозка Коса Стэйна – усё глыбей у пустэльню. Мая павозка была апошняй. Я азірнуўся на Стэйнаў. У гэты ж момант ангелец таксама павярнуўся. Ён убачыў мяне і памахаў рукой. Гэта нагадала мне той дзень англа-бурскай вайны, калі зусім іншы ангелец, чыйго спадарожніка мы падстрэлілі, таксама павярнуўся і памахаў рукой.
Мы вярнуліся ўрэшце ў Малапалоле – з дзвюма павозкамі і жменькай скаціны. Іншыя павозкі мы пакінулі ў пустэльні. Мы перажылі шмат страшных рэчаў. Многія дзеці памерлі. Калі аднойчы павозка Герардуса Гробелара стаяла побач з маёй, я ўбачыў непадалёк ад яе нейкі скрутак. Я зразумеў, што гэта такое. Сам Герардус не паклапаціўся пра тое, каб пахаваць сваё мёртвае дзіця, а яго жонка ляжала без сіл і не магла нават варухнуцца. Я адышоў ад павозкі і насыпаў над цельцам горку пяску. Усё, што я помню пра рэшту дарогі ў Малапалоле – гэта сонца і пясок. І смага. У адзін момант мы падумалі, што заблукалі, але гэта ўжо не мела ніякага значэння. Мы нічога не адчувалі. Мы не маглі ні маліцца, ані блюзнерыць, бо нашыя высахлыя языкі прыліплі да паднябенняў.
Я да гэтага часу не ўпэўнены, колькі дзён мы ішлі назад. Часам я сядаю і спрабую падлічыць дні, але пасля мне здаецца, што я дзесьці памыліўся. Мы дайшлі да Малапалоле і да вады. Мы казалі, што больш ніколі не выйдзем адтуль у пустэльню. Не думаю, што тыя з нас, хто страціў на той дарозе дзяцей, тужылі па іх тады. Яны былі агаломшаныя тым, што перажылі. Але я ведаў, што яны хутка вернуцца да рэчаіснасці. Яны ўспомняць неглыбокія магілы ў пяску, і Герардус Гробелар са сваёй жонкай успомняць маленькі скрутак, пакінуты ў Калахары. І ведаю, што яны тады адчуюць.
Потым мы ўзялі павозку са свежымі валамі, загрузілі
32
Збруя для валоў, запрэжаных у павозкі, выглядала наступным чынам. Да павозкі прымацоўваўся дышаль, да якога на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго прывязваліся хамуты (па колькасці валоў, што мусілі цягнуць павозку). З абодвух бакоў ад галавы жывёлы (хамуты былі тоўстыя і прамыя і прымацоўваліся да дышля пасярэдзіне) былі драўляныя палачкі з зарубкамі, якія называліся скеямі – яны прасоўваліся ў дзіркі ў хамуце на пэўнай адлегласці ад шыі вала. Такім чынам хамут клаўся ўпоперак шыі, а скеі мацаваліся перпендыкулярна хамуту. Вяроўка з сырамятнай скуры прывязвалася да аднаго са скеяў, абкручвалася пад шыяй і чаплялася за другі скей так, каб хамут не мог саслізнуць (паводле “Тысяча дзвесце міляў у павозцы” Эліс Бланш Бальфур).