На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 12

На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа

Скачать книгу

я тады думаў, чырванеючы… Мы з Андрэем на час нашых "сарцірных засмоктаў" памяняліся дзяўчынамі. Гэта быў першы крок на шляху да "экспэрымэнтаў" рознага кшталту і сэксуальных вычварэнстваў, на шляху да панку…

      Мы выпаўзьлі на сьвежае паветра зь цьвёрдым рашэньнем, што на сёньня больш ні кроку ў клюб і ані кроплі сьпіртнога, адна зь дзяўчат пакінула на лесьвіцы клюба яркія кроплі званітаванага «Крыжачка». Мы сьмяяліся, калі яна ванітавала.

      Мы сталі дарослымі, старэйшыя клясы ўжо абавязвалі хадзіць і пазіраць на ўсіх, задраўшы галаву. Мы нікому не падпарадкоўваліся, усіх крытыкавалі й пра ўсё мелі сваё асабістае меркаваньне…

      У клясе зьявіліся батанікі й лахі. Першых мы проста не трывалі, але суіснавалі зь імі, другіх жорстка білі, рабілі ім фанту (лавілі ў туалетах і галілі запальнічкай, дзе атрымаецца. З прафіляктычнымі размовамі ў школу прыходзілі бацькі зьбітых мною дзяцей, збольшага гэта былі дзеці ёлупняў-банкіраў (цяпер яны дарослыя й маюць свае офісы, у якіх на сьценах над сталамі й галовамі вісіць розная брыдота). Гэтыя падлеткі яшчэ ў школьным узросьце паказвалі сваю адукаванасьць, выпешчаную бацькамі пагарду да іншых, мізэрнасьць і дурасьць. Старэйшыя за мяне панкі да паўсьмерці зьбівалі малых і тандэмамі адседжвалі па колькі год у турмах… Пачалі зьяўляцца дзеці зь цяжкіх семʼяў. Мы зь сябрамі "разводзілі" на грошы малое дзяўчо, яна кожную раніцу з бацькоўскага сэйфу цягала нам рублі на цыгарэты й піва. Дзяўчынцы мы проста казалі, што, калі яна ня будзе спраўна насіць грошы, мы патэлім ейным бацькам і пра ўсё распавядзем… Бацькі потым не далічыліся колькі пачкаў рублёў і перавялі сваю няўдалую дачку ў іншую школу, дзе яна праз год, як мы даведаліся, зацяжарыла ад старшаклясьніка.

      Мы ўжо актыўна займаліся сэксам паўсюль: у прыбіральнях, парках, трамваях, на дахах, у падʼездах, ліфтах, кватэрах, лецішчах, намётах, машынах, на сталах на кухнях…

      Разам з сацыяльным пэдагогам мы езьдзілі ў паходы. У нас была заснаваная арганізацыя ЮНЭСКА, я быў дырэктарам сэкцыі экалёгіі і займаўся паходамі, пошукам намётаў і алькаголю. Падчас аднаго з такіх паходаў я спакусіў дарослага сацыяльнага пэдагога. Яна была тоўстая, амаль круглая, але што мне ― абы ў сподняе да яе залезьці… Гэта ж гонар для шаснаццацігадовага падлетка – пры ўсіх сваіх сябрах са школы й ЮНЭСКА распрануць пэдагога й завесьці яе ў намёт… Мне яна была ня надта прыемная, занадта тоўстая, і да ўсяго яна цьмяна пра што цяміла… я ператварыўся ў дасьледчыка новага матэрыялу… мацаў яе за азадак, залазіў пальцамі ў похву… пакуль у намёт у пошуку ліхтарыка не ўварваўся пʼяны аднаклясьнік… я выскачыў з намёта разам зь ім, трымаючыся за напаўпустую бутэльку гарэлкі… мне патрэбная была нагода, каб зьбегчы…

      Чуткі, плёткі й гоман пра гэтую падзею не сьціхалі шмат месяцаў… шмат чвэрцяў…

      Мы сачкавалі амаль усе ўрокі, мацюкаліся й марылі пра дарослае жыцьцё, хадзілі па кватэрах, жлукцілі ўсё, што там налівалася, – каньяк, рыжскі бальзам, пяршак, гарэлку, піва,

Скачать книгу