На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 7
Глядзелі на нас дваццаць хвілін, гулялі мы някепска, але мяне адправілі ні з чым дадому, а сябра ўзялі, бо ён хоць і ня вельмі добра гуляў, але быў ростам два мэтры і штораз перамагаў у барацьбе пад баскетбольным кашом. І потым ён гуляў за гарадзкі юнацкі клюб, а я ў свае пятнаццаць і шаснаццаць піў, курыў і мацюкаўся. Надыходзілі гады альтэрнатыўнай хвалі, дзе контркультура станавілася ня проста словам, а правілам жыцьця.
Клясы
Вярнуўшыся ў клясны пакой, Карл Іванавіч загадаў мне ўстаць і падрыхтаваць сшытак для дыктанту. Калі ўсё было гатова, ён паважна апусьціўся ў свой фатэль і голасам, які, здавалася, выходзіў зь нейкай глыбіні, пачаў дыктаваць наступнае: "Von al-len Lei-den-schaf-ten die grau-sam-ste ist… ha ben sie geschrieben?"[1]
Я быў сэнтымэнтальным дзіцёнкам, плакаў на сярэдзіне "Дзюймовачкі", мама гэтую кнігу так да канца мне не дачытала, бо як толькі яна даходзіла да месца з жабамі й прывабнай маленькай дзяўчынкай ― гамон, сьлёзы так і ліліся. Але цяпер пакутаў і трагедый у мяне пабольшала: я пачаў плакаць па нулявой клясе, якая ўжо ў мінулым, а таксама аплакваць сваё сталеньне; першая кляса – гэта ня жарты.
Звычайна ўсе дзеці йшлі ў школу, калі ім спаўнялася шэсьць год. Мяне таксама ўзялі вучыцца ў гэтым узросьце, але ў мяне была адна, так бы мовіць, хіба… Я прыйшоў да дырэктара з падстрыжаным да каранёў чубам й нагадваў закатаванага дзіцёнка. Дырэктар паглядзеў на мяне, сумна так, скрушна… Мама не разгубілася: "Ой, прабачце, гэта мой Геранька ўчора на галаву сабе плястылін наляпіў і, пакуль я ня бачыла, паадразаў яго нажніцамі разам з валасамі. Я яму, боўдзілу, кажу, трэ' было ў ванну пад гарачую ваду, усё б і размокла!"… Мне прапанавалі палічыць да ста. Я далічыў да сарака. Дырэктар уздыхнуў, і мне было наканавана пайсьці ў першую клясу ў наступным годзе. Так я трапіў у нулявую клясу… Гэта свайго кшталту дзіцячы садок, са сваёю «прадлёнкаю», запяканкай і "ціхім часам". Адзнакі нам давалі вялікія, кардонныя й каляровыя: палічыў да пяцідзесяці ― атрымай кардонную «5», чырвоную, пругкую, жаданую…
Мераю розуму на той час былі загадкі, іх загадваньне і разгадваньне культывавалася яшчэ да школы. З загадкамі ў мяне звычайна было ня надта, мне часта падказвалі… Чарговы раз я ня мог адгадаць "васілёк", пачуў збоку шэпт, выгукнуў правільны адказ. Настаўніца-выхавацелька ашалела ажно! Гераня даў правільны адказ!.. Дастала вялікую чырвоную кардонку ў форме "пяцёркі"… першую ў маім жыцьці!.. нясе мне… я цягну да яе рукі… а тут раптам настаўніца пытаецца: "Геранька, а ты сам адказаў альбо хтосьці падказаў?"… у мяне сэрца спынілася, вочы бегаюць, думаю, што адказаць… кажу: "Падказалі!" Настаўніца вярнулася да стала й схавала кардонку ў тэчку… І толькі ў наступным годзе ў сапраўднай першай клясе я атрымаў сваю пяцёрку, але што гэта было – намаляваная ў дзёньніку лічба, якая ніколі не
1
"З усіх заганаў самая жудасная… напісалі?" (ням.)