На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 6
Трэба сказаць, што я тады ўжо цікавіўся мэдыцынай, нягледзячы на тое, што выдатна граў і хутка засвоіў храматычную гаму – прэлюдыю да засваеньня сачыненьня "Палёт чмяля" Рымскага-Корсакава. Маё рашэньне было не ад расчараваньня ў музыцы, проста я не хацеў быць бедным музыкам, пры тым што я вельмі паважаў Настаўніка.
Лявон Рубэнавіч пашарэў й на маіх вачах паменшыўся ў памерах, стаў невыносна жаласьлівы. І толькі праз год я зразумеў, што быў яго адзінай надзеяй у жыцьці. Бо ягоныя ўнук і сын жылі ў Гішпаніі, пакінуўшы яго тут, з голай сракай і старэючай жонкай. Яму было восемдзесят, дзевяноста, сто год – ня ведаю.
– Я для цябе, хлопчык мой, месца ў кансэрваторыі знайшоў, без іспытаў цябе бяруць, бо ты мой юны талент… – ня скончыўшы фразу, Настаўнік павярнуўся да акна, усім сваім выглядам даўшы зразумець, што ён не жадае далей размаўляць. Так я й сышоў ад яго, не пачуўшы канца фразы, не распавёўшы яму пра свае мэты й не прабачыўшыся.
Калі мне было ўжо дзевятнаццаць і я вучыўся ва ўнівэрсытэце, я сустрэўся зь ім на вуліцы. Я быў зьдзіўлены, як хутка, усяго за тры гады, ён пастарэў: і сьледу не засталося ад ранейшага імпульсіўнага армяніна. Мне стала вядома, што ў яго памерла жонка, а дзеці год як не тэлефанавалі й не наведвалі. Я паабяцаў, што ў суботу ўвечары зайду ў музычную школу, пагутарыць і выпіць гарбаты, няхай чакае.
Але я не зайшоў, я забыўся. Мне сорамна, але я забыўся пра яго, будучы тым вечарам у гасьцях у сябровак, дзе было шмат каньяку й сэксу. Я зусім ня думаў пра яго.
Потым, празь некалькі месяцаў, я ўбачыў яго яшчэ раз. Убачыў са сьпіны, ён ішоў па вуліцы, зьлёгку кульгаючы, але, як заўжды, выразна й прама, як быццам у той момант ён музыцыраваў. У мяне не хапіла духу падысьці да яго, я ня ведаў, што яму сказаць. Так я яго і захаваў у сваім сэрцы – экспрэсіўнага армяніна, генія й сябра, яму тады было… шмат яму было, восемдзесят, дзевяноста, сто, а можа і некалькі соцень год.
6
Колькі памятаю дзяцінства, заўсёды бачу сябе на баскетбольных пляцоўках. Яны не былі заасфальтаванымі, таму ўжо празь некалькі хвілін цяжка было адрозьніць, хто за каго гуляе, бо пясок і пыл раўнамерна пакрывалі як адзеньне, так і скуру, але я ніколі не спыняўся гуляць, нават калі пясок захрасаў у горле й носе.
Мяне моцна прыцягваў гэты спорт, асабліва калі я непадалёк ад дома знайшоў пляцоўку, дзе баскетбольны кошык вісеў надта нізка і я мог забіваць мячы зьверху, павіснуўшы ў паветры.
Мы зь сябрамі часта сутыкаліся з панкамі, тады я ня быў яшчэ ані мэталістам, ані панкам, таму нас яны віталі нявесела і часьцей за ўсё псавалі нам гульню тым, што ўсчыналі бойку, і ўсё сканчалася аднолькава: мае сябры давалі дзёру з пляцоўкі, а я заставаўся сам-насам зь імі, бо ня мог я зьбегчы на вачах сваёй дзяўчыны альбо, што яшчэ горш, кінуць яе адну. Таму атрымліваў некалькі разоў у вока… Праз колькі часу нас перасталі чапаць, але для сваёй сяброўкі я ўжо пасьпеў стаць тым самым безнадзейна