На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 9

На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа

Скачать книгу

надарылася пабачыць колькі кадраў з гэтага эпахальнага кіно: калі я выпадкова прачнуўся ноччу, бацькі якраз глядзелі той эпізод, калі ў дзяўчынкі-сатаны пачала круціцца вакол восі галава… Я ледзь не набрудзіў у ложак! Асэнсаваны прагляд у трэцяй клясе зьдзейсьніўся такім чынам: агульная заля, менская трохпакаёўка, бабуля жагнаецца, ускрыквае й заплюшчвае вочы, прыгаворваючы: "Божачкі, спасі, Божа, сахрані", бацька нэрвуецца й выганяе яе з пакоя, каб не перашкаджала глядзець, маці прыкрыквае на бацьку, каб маўчаў… Я нібыта гуляюся ў калідоры й адмаўляюся йсьці спаць, а сам падглядаю… Што сказаць, гэта быў мой першы фільм жахаў, ад якога мяне й да гэтага часу кідае ў сутаргі. Потым адзін за адным зьявіліся іншыя жахі – другая частка "Паўсталых зь пекла" й першая частка "Жаху на вуліцы Вязаў"… З "Паўсталымі" ў мяне да гэтага часу свае рахункі, без алькаголю гэты фільм не ўспрымаецца як мае быць…

      Потым надышло дзіўнае, чароўнае лета, калі я цэлы месяц правёў у Шатляндыі… Паездка была арганізаваная з дапамогай пратэстанцкай царквы, бацька мой тады нават быў ня проста шчырым вернікам, але й час ад часу прапаведаваў… маці прыгожа сьпявала гімны… У Шатляндыі я быў настолькі ўражаны іншым укладам жыцьця, што па вяртаньні праплакаў зь пераменным посьпехам зь месяц… А то ж… параўнаць было з чым – вялікія дамы, катэджы й культура, "Fish & Chips" на кожным рагу, Хайлэндз і Лоўлэндз, горы й узгоркі, Паўночны Ледавіты акіян, кілты ў кубікі, дуды й горцы, гучаньне іншай мовы, двухпавярховыя аўтобусы бяз дахаў, палацы, вежы, зайцы па пагорках скачуць… Дома ж карціна не абнадзейвала – крызіс, бедната, шэрыя блёчныя шматпавярховікі, Біл Клінтан прыязджаў на плошчу Перамогі… Мая сямʼя яшчэ год наведвала царкву, пакуль брат ня зьезьдзіў у Лёндан па той жа праграме – царкоўная дапамога дзецям, якія нарадзіліся пасьля Чарнобыльскай аварыі. А потым бацькі пасварыліся з галоўным пастарам, бо ён адмовіўся прывезьці зь Нямеччыны лекі для мяне. Бацька, які працаваў на заводзе, пачаў шмат піць… Грошай катастрафічна не хапала, маці пяцьсот разоў цыравала свае адзіныя калготы й перашывала спадніцу.

      Новы верасень, новая школа, спэцкляса па ангельскай, кляса, разьдзеленая на групы, нас называюць элітай. Толькі пазьней я даведаюся, што гэта тычылася не мяне, а сына галоўнага судзьдзі Менску, унука будучага кандыдата ў прэзыдэнты. Файна я трапіў: усе аднаклясьнікі былі добра абароненыя бацькоўскімі грашыма й прафэсіямі – журналісты, дактары, бізнэсоўцы, банкіры, замежнікі, хімікі, фізыкі, настаўнікі.

      На пачатку чацьвёртай клясы я ўдзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы, у пераможцы не прабіўся, але адзначыўся.

      Каб клясны кіраўнік вылучыў на алімпіяду, трэба было гэта заслужыць…

      Але напрыканцы пятай клясы мяне хацелі пакінуць на другі год праз тую ж матэматыку. Бацькі пазычылі шмат грошай, і я цэлы год наведваў заняткі ў рэпэтытара…

      Як я быў здольны ўдзельнічаць у алімпіядах і амаль адначасова быць пад пагрозай застацца

Скачать книгу