Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 10

Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа

Скачать книгу

Яго працу, й не трываў такіх жанчын, празь якіх ён губляў выдатных кліентак гатэлю. Галіна Фэліксаўна ўяўляла сабой наймацнейшую антырэкляму гатэлю. За Хасанам хвастом цягнуўся тоўсты галоўны ахоўнік Піліп Андросавіч.

      Гэта было падобна да невялікага забойства. Сцэнарыстка крычала, круціла вачыма, ускідвала голаў да столі, кідалася ў розныя бакі, адмаўлялася апранаць кажух, крычала пра грошы й пра тое, што яна жадае фарбаваць сівыя валасы й кожны з нас носіць у сваім целе цэлы пакунак вірусаў і бактэрый, і кожны з нас можа падохнуць ад ацёка Квінкэ, проста карыстаючыся новымі духамі альбо зьеўшы мармэляд. Яна білася й кідалася ўсім, што траплялася пад руку. Але шлях у гатэль ёй зачынілі назаўжды. Скаргаў яна не пісала, але калі б і пакінула штосьці ў “Кнізе скаргаў”, анічога не адбылося б, нават паветра не скаланулася б – штат юрыстаў міжнароднай кампаніі гатэляў такі вялікі, што адзін чалавек, які ідзе супраць, ня воін у гэтым полі.

      Галіна Фэліксаўна, напэўна, вар’ятка, але хто з нас не без шызафрэніі, і пад канец гэтага кароткага “гатэльнага” апавяданьня большасьць ужо разважае пра сваё цела, разглядае яго як зьмесьціва вірусаў і бактэрый… Яшчэ крок, і мы будзем па-за мяжою “нармалёвасьці”, такой спрэчнай катэгорыі.

      Сцэнарыстка й па сёньня атрымлівае замовы на сцэнары, але толькі на паштовую скрыню… Лепш зь ёю ня бачыцца. І амаль кожны галоўны герой, прапісаны ейнымі ўласнымі рукамі, хаця б аднойчы кажа ў той ці іншай сэрыі: “Мы ўсе цяжка хварэем, але пра гэта яшчэ ня ведаем. Мы ўсе – зьмесьцівы вірусаў і бактэрый, і нас чакае выбух”.

      Бі

      Калі шукаць сярод мужчын прыклад сэксуальнасьці й усеагульнага жаданьня, то такі пэрсанаж – Антон. Былы танцор, выкладчык-харэограф, стыліст-цырульнік, яго ў гатэль запрасілі толькі на пачатак працы спа-цэнтру, дамова была на лепшых умовах – за вялізны ганарар у месяц за паўгода раскруціць зону цырульні ў спа. То-бок зрабіць так, каб кожны патэнцыйны кліент зрабіўся пастаянным і вяртаўся ня толькі стрыгчыся, але і сачыць за самымі моднымі навінкамі сэзонаў. Антон быў запрошаны дзеля таго, каб склалася працоўная база й каб выйсьці хаця б на пачатку працы спа ў гатэлі ў нуль.

      Ладненькі, зь дзявочымі вейкамі й зялёнымі вочкамі, зь ірванаю фрызураю й прамэліраваным чубчыкам, з зарослаю шчаціньнем пыскаю, Антошка ствараў цуды… Стрыг ён звычайна, але як сябе паводзіў з жанчынамі й дзяўчынамі!.. Увесь пругкі, усьміхаецца, гнецца, жартуе, страляе вочкамі… Жанчыны блыталіся, адчувалі сябе каля яго спачатку тупымі нязграбнымі каровамі, але пасьля колькіх камплімэнтаў раставалі, і трымцелі, і былі гатовыя на што заўгодна.

      Кожная новая кліентка, няважна, з вуліцы альбо з гатэлю, тэрмінова шукала новай сустрэчы з гэтым Апалёнам, з гэтым апранутым Давідам. Антон, у сваю чаргу, любіў казаць, што пісьменна памытая галава й зроблены масаж – гэта ўжо палова посьпеху ў абслугоўваньні.

      Жанчыны яго песьцілі, яны пакідалі цэлыя заробкі яму на гарбату, пакідалі

Скачать книгу