Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Усё ўлічана. All inclusive - Сяргей Календа страница 9
Галіна Фэліксаўна спачатку гучна замовіла вады бяз газу, перапыніўшы актораў, потым па невялічкай паўзе – эспрэса й попельніцу, і села чакаць замову… – Ды што гэта тут такое?! – абурыўся рэжысёр, ускокваючы са свайго месца. – Хто такая?! Што, блядзь, за самадзейнасьць?!
Галіна Фэліксаўна назвалася й прадставіла сябе як сцэнарыста, смачна высмаркаўшыся ў насоўку.
Рэжысёр паглядзеў на Галіну раззлавана, але ніякай цікавасьці ў ягоных вачах не чыталася: за сваё жыцьцё ён розных алігафрэнаў бачыў, асабліва ў сьвеце літар і фарбаў, таму моўчкі адлічыў патрэбную суму й папрасіў сцэнарыстку пасьля кавы сысьці і больш ніколі, ніколі не зьяўляцца перад ягонымі вачыма, нягледзячы ні на што, нават на яе талент пісаць сцэнары.
Галіна Фэліксаўна скончыла з каваю, папіла вады, папаліла й выправілася да ліфта і, сышоўшы на першым, зьнікла сярод наведнікаў лобі-бара, заняўшы месца ў прыцемку, у куце барнага стала.
– Я, разумееце, шаноўны, я вось хварэю, а то ж, усе мы хворыя, але пра гэта ня ведаем, вось як. Так, хворая, алергія ў мяне амаль на ўсё, што існуе ў сьвеце, часта бывае: як возьме мяне ацёк Квінкэ, дык ледзь “хуткая” пасьпявае, таму мне трэба пробы рабіць… – сцэнарыстка гучна, таропка прагаворвае словы, яна так жадае, каб бармэн выслухаў яе да канца, каб прыслухаўся, каб пашкадаваў, што не заўважае, як часта паўтарае адно і тое ж. – Вы мне мо крыху больш каньяку падліце, вы не саромейцеся, я тут кіно здымаю, я каньяк на падрапанай руцэ разатру, і калі ніякіх прыкметаў алергіі ня выявіцца, буду яго піць, – і яна носам шморгае, соплі ганяе, губа ніжняя трасецца, нібыта вось зараз расцягнецца і жанчына пачне плакаць. – Ну калі ласка, у мяне грошы ёсьць, вы не хвалюйцеся, насамрэч кожны з нас можа захварэць, усе мы носім у сабе бактэрыі й вірусы, усе мы патэнцыйныя мерцьвякі, – Галіна Фэліксаўна сьлязьліва скуголіла і церла на запясьці мінэралку, чакаючы, калі пададуць каньяк.
Праз хвіліну перад ёй зьявіўся кубак з чайнай вадкасьцю сямігадовай вытрымкі. Сцэнарыстка плюхнула алькаголем на запясцье й пачала драпаць руку, пакуль не праступіла колькі кропель крыві. Бармэн, звалі яго Юра, шмат чаго бачыў у сваім жыцьці, але ўсё адно аслупянеў і ўтаропіўся на руку жанчыны, скура якой была чырвоная. І тут Юра ня вытрымаў і папрасіў жанчыну разьлічыцца й зьнікнуць зь ягоных вачэй. Сцэнарыстка заенчыла, але далей зь ёй не цырымоніліся…
Галіна Фэліксаўна яшчэ два разы трапляла на лобібар, ахоўнікі мяняліся зьменамі й ня ведалі яе, дзённы мэнэджар Карнэй Эдуардавіч выводзіў яе днём, начны Хасан – ноччу, галоўны мэнэджар меў зь ёй размовы, а таксама адміністратары рэстарацыі, ахова, бармэны Юра, Вова, Кастусь і Андрэй, але яна магічным чынам трапляла ў гатэль, сядзела, церла каньяк на рукох, пускала соплі, часам пачынала плакаць, аднойчы яе сапраўды разьдзьмула, як балёнік, яна пакаштавала