Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 6

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

з недапушчальнай фамільярнасцю сказаў капітан. – Што ж, за гадзіну залівені магло так раку наліць?

      – Пэўна, у вярхоўях некалькі гадзін ліло, ваша высакароддзе. Вадамерная рэйка напалову пад вадой.

      – Ну і што з таго?

      Праз паўгадзіны яна схаваецца ўся. Старыцу залье. Будзем на востраве.

      Ну і добра. Дні два можам не чакаць мяцежнікаў… Ідзі да д’ябла.

      I, пабачыўшы, што салдат усё яшчэ стаіць, спытаў:

      – Ну, чаго табе яшчэ?

      – Прахожыя могуць сунуцца ў ваду на звычайным пераездзе цераз старык… Дазвольце мне каравул паставіць… Могуць патопнуць.

      – Твая якая справа? – спытаў капітан. – Няхай не соваюцца ў ваду, няхай вяртаюцца ў Збароў і там начуюць… Ніякіх каравулаў.

      – Слухаюся – ніякіх каравулаў,– сказаў Іван і выйшаў.

      Леановіч яшчэ хвіліну маўчаў, гледзячы за акно, дзе ў сінім святле маланак буйна скакалі па зямлі густыя вадзяныя бізуны. Потым казаў далей:

      – I вырашылі рэзаць кроўных братоў. Калі ваш продак сярод іх быў, дык я яму не пазайздрошчу. Таму што некалькі тысяч іх было, і ніхто не ўцёк… Пачалося з таго, што нехта са стральцоў на кірмашы пірог у бабы ўхапіў. I тут мой продак, як хрысціянін, не вытрымаў, выбег з ратушы з крыкам «Пара!..».

      …Увесь Мікалаеўскі спуск касцямі закідалі – адсюль і пайшла новая назва: Касцярня… Колькі стральчыхі па іх пагаласілі, колькі дзеці! Нічога не зробіш, любоў да брата… А чаму? З-за пірага ўсё, родненькі, з-за пірага…

      …З пірага і дваранства наша пачалося. Кароль польскі – бац, прывілей: даць Леановічам прыдомак «пара», а як на іхняй мове гэта дрэнна гучыць, то перарабіць яго на «пора». Весяліся, Марцэля! А потым у горад польскае войска, ды кожнага дваццатага жыхара – на слуп: няма чаго зламысныя змовы з Масквою заводзіць. Э-ех, павесяліліся.

      – У вас ёсць народ, – ціха сказаў Гораў.– Ёсць павага да чалавека, любоў да яго. Хіба гэтага мала? Я ведаю, многа дрэннага рабілі і робяць улады, але ж людзі не вінны.

      – Мы вельмі любім народ, – сказаў Леановіч, усміхаючыся кутком прыгожых губ. – Каб зручней залазіць яму ў кішэнь… Не-е, вы, Юрый Аляксандравіч, з вашай слінявай вераю ў чалавека ідзіце – ведаеце куды? Гэта быдла па галаве трэба біць. I ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты… Шкадаваць? Каго? За што? За тое, што яны мэкаюць і бобам сыплюць? За тое, што ў іх спіна прыстасавана для сядла? За тое, што іхнія зады самі пэндаляў просяць?.. Не-е, Юрый Аляксандравіч, будзем шчырымі… Ёсць мой мозг і мая рука, што кожнага здолее ўзяць за глотку. Я іду! Хіліся!.. I нікога не шкадуй для сваёй мэты… Пакуль у сілачку не ўваб’ешся, – маўчы, падпарадкоўвайся і паступова прывучай усіх баяцца цябе… А там – не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе. З людзьмі ўсякія сродкі добрыя. Здрада, атрута, данос, а пасля нож, бізун, турма… I не трэба саромецца.

      Я не саромлюся. На прыгожыя словы – пляваць. Я такіх брыдот нараблю, што ўсіх ванітаваць будзе. Вас будзе ванітаваць, а я тым часам на кожнага пятлю накіну. I зацягну…

      Дзіўны

Скачать книгу