.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 19

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

краязнаўчым музеем, у ліста падзе 1910га нарадзіўся жывапісец Антон Станіслававіч Каржанеўскі. Назвы яго палотнаў дастаткова красамоўныя: “Віцебская прыстань”, “Вячэрні Віцебск”, “Куток старажытнага Віцебска”, “На полацкай зямлі”. Але, шмат увагі, сіл аддаўшы Віцебску, мастак ніколі не забываўся на Верхнядзвінск, Валынцы, Свольна, Асвею, іншыя навакольныя па селішчы. Адтуль – яго пейзажы, эцюды.

      Шукаючы землякоў-суайчыннікаў і са старажытнай Дрысы, іншых паселішчаў Верхнядзвіншчыны, я пазнаёміў ся адразу з трыма ўраджэнцамі Асвеі. Ва Уладзіміры жыве і працуе намеснікам начальніка гарадской тэлефоннай станцыі заслужаны сувязіст Расійскай Федэрацыі Нэла Лапанка. Адзін з вядомых арганізатараў расійскай навукі ў Новасібірску – Мікалай Семакоў (нарадзіўся ў 1950 годзе). У Новасібірску жыве і пісьменнік, былы ваенны журналіст Іосіф Аўгусцінавіч Бекіш (нараджэннем з 1939 года). У адказ на мае роспыты ён даслаў кнігу вершаў “Во мне твое сердце болит”. Сярод іншых шчымлівых радкоў ёсць у паэтычным зборніку і наступныя словы: “Мне бы съездить на родину”.

      На радзіме лабараў

      Калі вы думаеце, што прыгожы палескі гарадок Іванава ва ўсе гады меў толькі такую назву, то памыляецеся. 3 XIV ста годдзя паселішча вядома як вёска Порхава. У 1465 годзе Порхава было перайменавана ў Янава – як знак памяці пра луцкага епіскапа Яна Ласковіча. Між іншым, прозвішча Ласковіч у гэтай старонцы не такое ўжо і рэдкае. I толькі ў XX стагоддзі Янава набывае сённяшнюю назву. А чыгуначная станцыя, што знаходзіцца на ўскраіне, так і завецца: Янаў-Палескі…

      Лёсы якіх знакамітасцяў звязаны з Іванавам, паселішчамі Іванаўскага раёна? Хто з вялікіх вучоных, асветнікаў, герояў нарадзіўся тут – у Варацэвічах, Моладаве, Ляскавічах, Дастоеве, Опалі, Моталі?..

      Па-першае, давайце зазірнём у Моталь. Старажытнае мястэчка, якое славіцца многімі народнымі рамёствамі, вядома літаральна ўсяму свету як месца нараджэння першага прэзідэнта Ізраіля – Хаіма Вейцмана. Мэтанакіраванасць гэтай асобы ў дасягненні аднойчы пастаўленых перад сабою задач не можа не ўражваць. Нарадзіўся Хаім у 1874 годзе трэцім дзіцем у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа (прозвішча маці – Чмярынская). Усяго з часам дзяцей у Вейцманаў будзе ажно 15(!). Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Хаім на той час ужо, здавалася б, дарослы, самастойны чалавек. Заканчвае ў Шнеку рэальнае вучылішча. Мажліва, жаданне паспрыяць сыну і кіравала Вейцманамі, калі яны вырашылі перабрацца ў горад. Вышэйшую адукацыю Хаім набывае ў Германіі. Як з маладых гадоў будучы высокі дзяржаўны і палітычны дзеяч упітваў у сябе сіянісцкія ідэі, так ён рос і як вучоных-імік. У 1901—1904 гадах Хаім выкладае ў Жэнеўскім універсітэце. Затым з 1904 па 1919 год працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. Вейцман – заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта ў горадзе Іерусалім, а таксама – навукова-даследчага інстытута

Скачать книгу