Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 15

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

– вырошчваць сады і кветкі навучылі еўрапейцаў маўры (арабы): спачатку Іспанію, а потым і іншых. Давыд-Гарадок – адзіны кветкавы горад у рэспубліцы. Ад гарадчукоў і суседнія вёскі навучыліся кветкаваму «рамяству». Кветкі ў Гарадку – не тутэйшыя. Як і ў Іспаніі без маўраў, так і тут без уплыву гасцей не абышлося. Толькі ў Давыд-Гарадку ўсё было куды прасцей. Гэтаму ўмельству навучылі гараджан Давыд-Гарадка далёкія і нечаканыя госці – крымчакі з сонечнай Таўрыі, якія сталі для некаторых жыхароў і продкамі, даўшы ім сваю кроў, свой характар і сваё прозвішча. I той, хто, падчас жартуючы, назаве гарадчука татарынам, мае рацыю: нярэдка і сёння тут можна сустрэць смуглявую прыгажуню з паўднёвым абліччам…” I ў назвах твораў пісьменнікаў, якіх выпеставаў-выгадаваў Давыд-Гарадок, прысутнічае кветкавая біяграфія радзімы. Уладзімір Глушакоў напісаў аповесць “Насенне”. Георгій Марчук – раман “Кветкі правінцыі”. Учытаемся ў назвы вершаў Леаніда Дранько-Майсюка – “Я ведаю цябе ад хрызантэм…” “Да кветак не хінуўся я ў маленстве…”

      Але Давыд-Гарадок – радзіма не толькі паэтаў і мастакоў. У Кіеве жыве і працуе кандыдат тэхнічных навук Анатоль Аляксеевіч Антанюк, які закончыў першую Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу. А ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце працуе ўраджэнец Давыд-Гарадка, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Фёдаравіч Белавус. Між іншым, цікава, што і згаданы Анатоль Антанюк, і яго пазнейшы па выпуску са школы зямляк, таксама кандыдат навук Іван Грычык – абодва выпускнікі Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У Маскоўскай лесатэхнічнай акадэміі працаваў давыдгарадчанін, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Кандрацюк. Свой сур’ёзны след у гісторыі беларускай навукі пакінуў і доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне парашковай металургіі Вячаслаў Капцэвіч. У Беларускім дзяржаўным універсітэце добра ведаюць доктара тэхнічных навук Аляксандра Ключнікава. Займаецца ён распрацоўкай вырабаў спецыяльнай электронікі. Цяпер, праўда, працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Калі з часам у Давыд-Гарадку будзе заснаваны музей, прысвечаны землякам-навукоўцам, то абавязкова асобнае месца ў яго экспазіцыі адвядуць біяграфіі кандыдата тэхнічных навук, вайсковага вучонага Мікалая Комара, а таксама доктара тэхнічных навук Мікалая Матусевіча (на вялікі жаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Доўгі час рупіўся на навуковай ніве ва Украіне). 3 Давыд Гарадка – і кандыдат хімічных навук Павел Матусевіч, які пэўны час загадваў лабараторыяй хімічнага факультэта БДУ У Бялградзе жыве доктар ветэрынарных навук Васіль Румен, які закончыў першую Давы-Гарадоцкую школу. А ў Мінскім медуніверсітэце загадвае кафедрай доктар медыцынскіх навук

      Рыгор Рычагоў. I пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, доктар навук Андрэй Самсон – таксама з палескага гарадка.

      Проста нельга не згадаць родных братоў Міхаіла, Рыгора, Уладзіміра і Яўгена Шапецькаў, якія усе дружна пайшлі ў медыцынскую навуку.

Скачать книгу