Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 23

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

кніг. І сярод іх – проста ўнікальны каталог “Манументальныя помнікі Расійскай імперыі”. Багатае на дакладныя звесткі, з мноствам фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ста годдзя, выданне адкрыла для мяне і такую вось “камянец кую” інфармацыю: “У мястэчку Камянец Брэсцкага павета Гродзенскай губерні існаваў помнік на месцы старажытнай царквы. Гэта быў крыж на пастаменце, упрыгожаным іконай. Над помнікам – мураваная альтанка на чатырох слупах…” І поруч з тэкстам – выразны здымак. Углядаючыся ў выяву помніка, я задумаўся пра велічнасць гісторыі Камянеччыны, пра тое, што з Камянцом, яго ваколіцамі звязаны многія і многія яркія асобы. Быў час, што заставаліся яны, лічы, у цяні.

      Калі б мы выправіліся з Камянца ў бок вядомых Каменюкоў, то, пэўна ж, зазірнулі б у Ражкоўку. Некалі гэтае паселішча называлася Ражанка. І належала бацьку пісьменніка Іпація Пацея. Нарадзіўся будучы літаратар у 1541 го дзе. Пасля ранняй смерці бацькі хлопчыка аддалі пад апеку Мікалая Радзівіла Чорнага. Атрымаўшы выдатную адукацыю, Пацей пачаў працаваць сакратаром у свайго апекуна. Перайшоў у кальвінізм. Па тым часе многія магнаты пры трымліваліся пратэстанцкай веры. А ў 1574 годзе Іпацій Пацей пераходзіць у праваслаўе. Знаёмства з тагачаснымі архіўнымі дакументамі сведчыць: наш знакаміты суайчыннік разам з іншымі аўтарытэтнымі асобамі падпісаў Люблінскую унію. Іпацій Пацей – заснавальнік Берасцейскага брацтва. Як таленавіты аратар, ён пакінуў вялікую колькасць казанняў. Аўтар палемічнага твора “Унія”. Шырокі розгалас мела “Гармонія” Іпація Пацея. Памёр наш зямляк у 1613 годзе. Пахаваны ва Уладзіміры-Валынскім.

      Вёска Радасць (ранейшая назва Елінскі Бор) на Камянеччыне – радзіма асветніка, публіцыста, пісьменніка Марціна Матушэвіча. Атрымаўшы адукацыю ў навучальных установах езуітаў у Камянцы, Брэсце, Драгічыне, Варшаве, Матушэвіч паспяхова прасоўваўся па службовай лесвіцы. Быў пісарам, займаў пасаду брэсцка-літоўскага падстольніка. Праз некаторы час становіцца стольнікам. А з 1765 года займае пасаду земскага суддзі ў Брэсце. Клопаты яго распасціраліся на далёкія і блізкія ваколіцы. А вёска Расна, якая раней належала Сапегам, стала ўласнасцю Матушэвічаў. Сюды і пераехала сям’я пісьменніка. Асноўную частку літаратурных здабыткаў земскага суддзі складаюць мемуары. 3 імі можна пазнаёміцца і ў перакладзе на беларускую мову – “Дыярыуш майго жыцця” надрукаваны ў часопісе “Спадчына” ўтрох нумарах за 1996 і 1997 гады. Чым цікавыя сёння мемуары, якія ахопліваюць згадкі пра 1714—1764 гады? Марцін Матушэвіч, апісваю чы жыццё і дзейнасць магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, дастаткова шчыра і праўдзіва вымалёўвае сваіх персанажаў – Людвіка Пацея, Міхала Чартарыйскага ды іншых.

      Знакамітыя гаспадары, высокія дзяржаўныя мужы прадстаюць са старонак “Дыярыуша” скандалістамі, п’яніцамі, авантурыстамі. Гаворыць аўтар, прыкладам, пра прынцыпы, згодна з якім жыве брэсцкі падкаморны Людвік Пацей: “Калі ў мяне кінуць каменем, я яго схаваю, кінуць другім, трэцім – я іх таксама

Скачать книгу