Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 27

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

– вяртанне ізноў на Лагойшчыну. Прудзішча. Віталь Вольскі, ствараючы праз шмат гадоў мастацкі летапіс юнацкіх сцежак Купалы, напіша: “3 Прудзішча Дамінік Луцэвіч паслаў сына да сваіх знаёмых у Аўгустова і Слабодку, маёнткі графа Тышкевіча, каля мястэчка Лагойск Барысаўскага паве та. Там хлапчук вучыўся па чарзе на працягу адной зімы ў вандроўнага настаўніка, так званага «дарэктара». На другі год бацька паслаў яго ў маёнтак Гаяны да арандатаркі Шкоды, у доме якой таксама жыў «дарэктар». Ён вучыў дзяцей арандатаркі, а заадно Яся Луцэвіча…” 3 лагойскіх ваколіц у жыцці Купалы будзе яшчэ і Селішча – засценак Гайна Слабадской воласці, а затым і Бяларучы, у якіх двухкласнае народнае вучылішча Ясь скончыць за адзін год. Дарэчы, у Бяларуцкай сярэдняй школе, якая носіць імя Янкі Купалы, яшчэ ў кастрычніку 1947 года быў адкрыты музей народнага паэта. А ў 1972 годзе да юбілею песняра на будынку школы ўсталявалі мемарыяльную дошку.

      – Музей Купалы, – расказвае лагойскі краязнавец Вік тар Несцяровіч, – працуе і ў сярэдняй школе ў вёсцы Косі на. Адкрыты ён быў, праўда, шмат пазней, чым у Бяларуцкай школе, – у 1980 годзе. Але навідавоку – стараннасць і руплівасць мясцовых настаўнікаў, школьнікаў у засваенні памятак жыцця Купалы…

      Віктар Антонавіч—таксама з маіх лагойскіх суразмоўцаў. Родам ён з Бярэзіншчыны. Але як закончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1956м, так і звязаў свой лёс з Лагойшчынай. Спярша працаваў настаўнікам, пасля – у аддзеле адукацыі райвыканкама. У 1980 годзе прыйшоў у раённую газету. Працаваў літсупрацоўнікам, адказным сакратаром. Заўжды цікавіўся краязнаўствам. Але найгалоўнейшае захапленне Віктара Несцяровіча – лагойскі фальклор. Напісаў на гэтую тэму два дапаможнікі для настаўнікаў. Падрыхтаваў зборнік “Песні Лагойшчыны”, куды ўключыў болын за 450 аўтэнтычных тэкстаў. Пагадзіцеся, не кожны раён можа дазволіць сабе такую “раскошу”. А вось ў Лагойску адважыліся і, канешне ж, не прагадалі. Несцяровіч вяртае да жыцця, першы дапамагае захаваць тую моўную, фальклорную, песенную прастору, якую праз дзесяцігоддзі ніводзін музей, ніводзін архіў не здолее сам па сабе ўзнавіць. Часта з вялікай асалодай Віктар Антонавіч праводзіць паралелі сённяшніх дзён з перыядам Купалавага маленства, шукае гучанне народных песень у неўміручай паэзіі класіка.

      …Ламу ўсё ж, здараецца, так і цягне назваць Браніслава Уладзіміравіча Сасноўскага Барысам? Вучань настаўніка беларускай мовы і літаратуры Захара Біралы сам у 1937 годзе патрапіў пад падазрэнне як “вораг народа”. А як жа?!. Займаўся ў літаратурным гуртку Біралы, пісаў вершы. Прыпісалі распаўсюджванне недазволенай літаратуры. Выключылі з камсамола. Мо і пасадзілі б, але ўступіўся тагачасны рэдактар раёнкі: Сасноўскі як селькор стаяў на ўліку ў камсамольскай арганізацыі рэдакцыі. Не дазволілі затое паступіць у педінстытут. Толькі праз год аднавілі ў камсамоле. Пачалі друкаваць. Падтрымаў Аркадзь Куляшоў, “праціснуўшы” падборку вершаў у газеце “Літаратура і мастацтва”. Другая спроба стаць студэнтам

Скачать книгу