Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 24

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

Жуковіч (нарадзіўся на камянецкім хутары Забалацце ў 1939 годзе) напісаў:

      Я родам з тых мясцін л ясных,

      Дзе і раку завуць Лясною,

      Дзе і бярозы і сасны Аблокаў пух над галавою.

      Ізноўку прыпамінаю выпадковую сустрэчу з маскоўскім гісторыкам і пісьменнікам Кірылам Сокалам. Мы ў размове з ім згадалі і помнікі, што калісьці стаялі не так ужо і далёка ад Камянца, Камянеччыны: славутага зубра ў гонар палявання Аляксандра II у Белавежскай пушчы ў кастрычніку 1860 года. Быў, дарэчы, і помнік у памяць пра паляўнічую стаў ку польскага караля Аўгуста II. Сляды гэтых манументаў Кірыл Сокал узнаўляе і з дапамогай старых паштовак. Стварае тым самым, як і яго беларускі калега па захапленні філакартыяй Уладзімір Ліхадзедаў, партрэт страчанай мінуўшчыны.

      Ад каралевы Боны – да Сяргея Малібожкі

      Калі дзе заходзіць размова пра Клецк, то, перш чым выказаць нейкае пэўнае ўласнае стаўленне да гэтага старажытнага горада, я прыпамінаю яго паселішчы“пабрацімы” – старыя вёскі і мястэчкі. Велічыня некаторых з іх мо і не такая прыкметная ў сённяшняй прасторы… Але ж варта ўгледзецца ў сівую мінуўшчыну – і зайграе даўніна прывабнымі постацямі, адметнымі падзеямі… I Клецк, Клеччынаўжо пададуцца старонкай звышпрыцягальнай, багатай на шматфарбную гісторыю. гэта пад Клецкам войскі Вялікага Княства Літоўскага разбілі татараў. I не проста разбілі, не проста ўзялі ў палон 3 тысячы чужаземцаў, а яшчэ і выратавалі – што ці не самае галоўнае – 40 тысяч жанок і мужчын, палоненых татарамі ў Беларусь.

      Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў Клецку валадарыла каралева Бона. А пазней – Радзівілы. У Клецкім фарным касцёле, пабудаваным у 1550—1552 гадах, а крыху пазней перабудаваным пад кальвінскі збор, прапаведнікам служыў Сымон Будны…

      I годныя свайго цэнтра бліжэйшыя вёскі і мястэчкі. Чырвоная Зорка да 1969 года насіла назву Радзівілімонты. У васямнаццатым стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Карла Спампані быў пабудаваны палац. Ёсць і такі ці кавы факт: Антоній Радзівіл паміж Нясвіжам і Радзівілімон тамі першым наладзіў тэлефонную сувязь – на адлегласці ў 25 кіламетраў. Сіняўка. Тут захаваўся станцыйны дом, пабудаваны яшчэ ў 1843 годзе. А Туча, што месціцца паблізу ад Сіняўкі, і зараз уражвае старажытным пейзажным паркам ды панскім палацам, пабудаваным у другой палове XIX стагоддзя…

      I ўсё ж гісторыю Клеччыны, тых жа старажытных паселішчаў найболей упрыгожваюць славутыя ўраджэнцы. Якую вёску ні вазьмі – адусюль слаўныя сыны і дочкі. Нават не трэ ба зазіраць у тоўшчу мінулых часоў… Вось яны – асобы, якімі на Клеччыне ганарацца. У вёсцы Межная Слабада нарадзіўся

      Леанід Гуляка, які доўгі час узначальваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Цяпер – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Намеснікам міністра адукацыі працаваў доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Кухарчык. Пасля ён узначальваў

Скачать книгу