Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 28

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

– радзіма знакамітага расійскага акцёра Карпа Саленіка. Нарадзіўся ён у павятовым горадзе ў 1811 годзе. Спярша вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Але цяга да акцёрства, захапленне камедыйнымі пастаноўкамі перамаглі. I ў 1831 годзе Карп – ужо ў складзе Харкаўскай тэатральнай трупы I. Ф. Штэйна. Спярша працаваў суфлёрам. Праз год таленавітага маладога чалавека заўважылі і перавялі ў склад акцёраў.

      Карп выступаў у тэатрах Курска, Кішынёва. Пера да мною – “Дзённік” Тараса Шаўчэнкі (Масква, 1954 г.). У адным з запісаў (ад 20 ліпеня 1854 года) Кабзар успамінае: “Ильин день. Ильинская ярмарка в Ромни, – теперь, кажется, в Полтаве. В 1845 году я случайно видел это знаменитое торжище…” I далей: “Тогда же я в первый раз видел гениального артиста Соленика в роли Чупруна (“Мос кальчаривник”), он показался мне естественнее и изящнее неподражаемого Щепкина…” Што цікава, у каментарыях да дзённікавых запісаў Тараса Шаўчэнкі пра Саленіка гаворыцца наступнае: “…выдатны украінскі акцёр-комік, вы ступаў пераважна ў Харкаве”. Такі вось “украінскі” майстар сцэны нарадзіўся ў Лепелі.

      3 Лепелынчыны – археолаг і краязнаўца Міхаіл Францавіч Кусцінскі (нарадзіўся 28 верасня 1829 года). Сваё жыццё ён прысвяціў даследаванню роднай старонкі. Сабраў багатую калекцыю каменных, бронзавых, жалезных, гліняных прадметаў даўніны. Бальшыня гэтага збору патрапіла ў музеі Беларусь Расіі, Польшчы. Матэрыялы раскопак фатаграфаваў. Стварыў археалагічную карту Лепельскага павета. Захаваліся публікацыі М. Кусцінскага ў перыядычным друку: “Заметка аб знаходках у Віцебскай губерні ў курганах са спаленнем”, “Вопыт археалагічных даследаванняў у Лепельскім павеце Віцебскай губерні”, “3 заметак аб курганах Лепельскага павета”.

      Увогуле Лепельшчыне пашчасціла на даследчыкаў.

      Поруч з кнігай Дз. Даўгялы варта назваць і нарыс Івана Гарбачэўскага “Лепельскі павет Віцебскай губерні” (1895 год). Адным жа з першых збіральнікаў памятак пра гісторыю і культуру рэгіёна быў Рыгор Кладніцкі. Ён доўгі час жыў на Лепельшчыне. I ў 1850 годзе адправіўу Пецярбург, у Рускае геаграфічнае таварыства работу “Этнаграфічныя звесткі аб жыхарах Лепельскага павета”. Рыгор Кладніцкі быў і адным з аўтараў зборніка “Быт беларускіх сялян” (Пецярбург, 1854). У 1843 годзе ў Лепель выкладчыкам гісторыі і геаграфіі дваранскага вучылішча прыехаў Адам Юцэвіч. Тут ён працаваў над кнігай “Литовские песни в переводе Людовика из Покова”, жыццяпісамі славутых вучоных. Памёр Адам-Людовік Дзяменцьевіч Юцэвіч 12 сакавіка 1846 года. Пахаваны на старых лепельскіх могілках.

      Традыцыі тых гісторыкаў і краязнаўцаў прадаўжаюць іх наступнікі. Яркая асоба – Анатоль Ханяк. Краязнаўствам захапіўся ў 1953 годзе, калі маладога педагога прызначылі дырэктарам Лепельскай сямігодкі. Пазней у Лепельскай школе-інтэрнаце стварыў краязнаўчы музей, дзе было ня мала арыгінальных матэрыялаў пра помнік гідратэхнічнага будаўніцтва XVIII—XIX стагоддзяў – Бярэзінскую водную сістэму. Доўгі час вывучаў жыццё,

Скачать книгу