Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 29

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

многімі мастакамі шкляной справы. На шчасце, завод дзейнічае і цяпер, развіваецца, набывае новыя магутнасці.

      З гадамі склаўся і архіў матэрыялаў пра тых ураджэнцаў Лідчыны, з якімі сустрэчы ніколі не адбудуцца па адной зразумелай прычыне: мы размінуліся ў часе. А так хацелася б, бо асобы ўсе як на падбор – важкія па справах і здзяйсненнях сваіх! Мяркуйце самі…

      У маёнтку Крупава ў красавіку 1738 года нарадзіўся доктар права Казімір Нарбут. Мясцінка на поўнач ад Ліды, за нейкі дзясятак кіламетраў. Знаходзіцца на рацэ Крупка – прытоку Дзітвы. Казімір скончыў піярскую школу ў Шчучыне. Далейшыя гады вучобы правёў ва Украіне. А з 1759 года – у Вільні, філасофію і матэматыку вывучаў у піярскім калегіуме. А ў Рыме авалодваў ведамі па тэалогіі. У 1770-м цяга да навукі прывяла Нарбута ў Кракаўскую акадэмію. Пазней вучыў дзяцей Антонія Тызенгаўза. У 1784—1786 гадах служыў пробашчам у роднай Лідзе. А з 1795 года жыў у Радзівонішках. Гэтае паселішча размешчана ўжо на паўднёвым захадзе ад Ліды, бліжэй да легендарнага Мажэйкава. У 1769 годзе ў Вільні выйшаў падручнік Казіміра Нарбута “Логіка, або Навука аб роздумах і развагах…” Яшчэ пры жыцці нашага суайчынніка кніга вытрымала чатыры выданні – чацвёртае пабачыла свет у 1791 годзе. І хто ведае, калі б не падзеі, звязаныя з канчатковым падзелам Рэчы Паспалітай, мо ў адметнага падручніка было б яшчэ доўгае жыццё і ў дзевятнаццатым стагоддзі. У рукапісе засталася праца Нарбута “Геаграфічны слоўнік антычнага свету”.

      Ліда. Прывакзальная плошча. Пачатак XX ст.

      Пэўна, яшчэ прыйдзе час, калі ўважліва будзе перагледжана навуковая спадчына заолага і батаніка Станіслава Юндзіла (нарадзіўся ў вёсцы Ясянец Лідскага павета ў 1761 годзе, цяпер – тэрыторыя Воранаўскага раёна). Будучы доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар батанікі і заалогіі тры класы навучаўся ў піярскім калегіуме ў Лідзе. Нашага суайчынніка можна лічыць вучнем славутага французскага біёлага Жана Эмануэля Жылібера, лекцыі якога Юндзіл слухаў у Віленскім універсітэце. Жылібер – першы, хто пачаў сістэматычнае даследаванне лоры і фауны Беларусі, у 1781—1782 гадах выдаў пяцітомную працу “Флора Літвы”. Вучань аказаўся вартым свайго настаўніка. У 1811 годзе ў Вільні выходзіць “Апісанне літоўскіх раслін паводле сістэмы Лінэя”, за што кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адзначае Юндзіла залатым медалём “Merentibus”. Гэта было першае ўзнагароджванне толькі што ўведзенай адзнакай. Другі медаль “Merentibus” наш зямляк атрымлівае за працу “Аб саляных радовішчах і солі ў Стоклішках”, з якой ён пазнаёміў караля, ілюструючы яму пробы солі, атрыманай вымарожваннем з вады. У 1799 годзе Юндзіл выдае “Прыкладную батаніку, ці Звесткі аб уласцівасцях і ўжытку раслін у гандлі, эканоміцы, рукадзеллі, аб іх радзіме, размнажэнні і доглядзе”. Наступныя падручнікі віленскага прафесара – “Асновы батанікі”, “Кароткі курс заалогіі” ў чатырох частках. А яшчэ ж вучоны цікавіўся мінералогіяй, ветэрынарыяй, заклаў у Вене сад лекавых раслін. Такая навуковая шматграннасць – у традыцыях мінулых стагоддзяў. І ўсё ж ад гэтага працаздольнасць, памкненні Юндзіла

Скачать книгу